Перайсці да зместу

Касцёл Святой Ганны (Ракаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Ганны
53°57′58″ пн. ш. 27°04′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ракаў
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль эклектыка з элементамі неаготыкі і класіцызму
Дата пабудовы 1830 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Ганны — каталіцкі храм у в. Ракаў (Валожынскі раён). Пабудаваны ў 1830 г. з цэглы на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неаготыкі і класіцызму.

Прамавугольнае ў плане збудаванне з паўкруглай апсідай накрытае двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны паўцыркульным уваходным парталам, завершаны трохвугольным франтонам з чацверыковай сігнатуркай і вуглавымі пінаклямі; у тымпане — круглая люкарнаружа». Карніз расчлянёны стральчатай аркай уваходнага парталу. Сцены аздобленыя гранёнымі пілонамі (вуглавыя завершаныя пінаклямі), расчлянёныя пілястрамі ў прасценках паўцыркульных аконных праёмаў.

У інтэр'еры зала перакрытая плоскай столлю на падугах. У паўкруглую прастору апсіды ўпісаная трапецападобная алтарная частка, за якой знаходзіцца паўкруглая сакрысція. Над уваходам хоры на двух слупах з бакавой вітой лесвіцай. Пад алтаром — крыпта.

Брама-званіца

[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл і брама-званіца ў пач. XX

Пры ўваходзе на могілкі па восі капліцы размешчаная брама-званіца — трохпралётная арка з цэнтральным лучковым праездам і дзвюхарачным ярусам-звонам.

На могілках шмат старых шляхецкіх пахаванняў, у тым ліку вядомых асоб: