Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі
Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 лістапада (12 снежня) 1828 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (18) сакавіка 1904 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Рудольф Грушвіцкі[d] |
Маці | Феліцыяна з Вайдзевічаў[d] |
Жонка | Станіслава з Ельскіх[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі (30 лістапада (12 снежня) 1828, Мінск, Мінскі павет — 5 (18) сакавіка 1904, Ракаў) — беларускі і польскі кампазітар.
Нарадзіўся ў сям’і старшыні Мінскага межавога суда. У 1848 годзе скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, атрымаў патэнт на чын калежскага рэгістратара, які дазваляў паступіць на грамадзянскую службу. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, які праз хваробу быў вымушаны пакінуць. У лютым 1850 года паступіў на працу ў канцылярыю Віленскага грамадзянскага губернатара. Кар’ера М. Грушвіцкага завяршылася хутка: у 1852 годзе ён ужо пісар Мінскага сумленнаснага суда. Але і там яго чынавецкая дзейнасць не задалася. Амаль сем месяцаў ён адсутнічаў на службе, была заведзена крымінальная справа, у ходзе якой высветлілася, што ў гэты час ён знаходзіўся ў маёнтку бацькоў.
У 1853 годзе Міхал Грушвіцкі ажаніўся са Станіславай Ельскай (1828—1860). Яе браты — Міхал Ксаверы (скрыпач, кампазітар) і Аляксандр (гісторык, фалькларыст, этнограф і актыўны прапагандыст народнай цвярозасці). У шлюбе з Ельскай нарадзіліся сыны Караль Бернард (1854—1916, пахаваны побач з бацькам у Ракаве) і Эдмунд Клеменс (1856) і дочкі Марыя і Ванда.
У 1862 годзе аўдавелы Міхал ажаніўся другі раз з Леакадзіяй Ратынскай (1838—1909). У шлюбе з Ратынскай нарадзілася двое дзетак — Багдан Габрыэль (1870) і Сідалія (1876).
Амаль да самай смерці Міхал Грушвіцкі жыў у Выганічах, цяпер у Валожынскім раёне, вёў разам з жонкай сціплае вясковае жыццё. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Ракаве.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Напісаў кантаты паводле паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» і твораў У. Сыракомлі. Выступаў з аўтарскімі канцэртамі ў Мінску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- І. М. Шумская. Музычная падчына Міхала Грушвіцкага ў кантэксце беларуска-польскага рамантызму // Весці БДПУ. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2012. — № 4. — С. 100—103.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 1904 годзе
- Памерлі ў Мінскім павеце
- Пахаваныя ў Валожынскім раёне
- Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Памерлі ў Валожынскім раёне