Касцёл і кляштар езуітаў (Блонь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл і кляштар езуітаў
Касцёл езуітаў у Блоні. Малюнак 19 ст. (з кнігі А. Кулагіна «Каталіцкія храмы на Беларусі»).
Касцёл езуітаў у Блоні. Малюнак 19 ст. (з кнігі А. Кулагіна «Каталіцкія храмы на Беларусі»).
Краіна Беларусь
Вёска Блонь
Канфесія каталіцтва
Першае згадванне 1742-45г.
Дата скасавання да 1917г.

Касцёл і кляштар езуітаў — колішні касцёл і кляштар езуітаў у Блоні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Місія езуітаў у Блоні заснавана Юзэфам Бакам, уладальнікам Блоні. Юзэф (1707-1780), сын Адама Бака, скарбніка мсціслаўскага, у 1723 г. ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 г. драўляны касцёл, а ў 1745 г. — кляштар. Пасля смерці Юзэфа Бака маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасць айцоў-езуітаў. Храм страчаны да 1917 г. Верагодна драўляны будынак кляштара стаў асновай для сядзібнага дома Бонч-Асмалоўскіх.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак касцёла з'яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане, пад двухсхільным дахам зруб на галоўным фасадзе быў вылучаны двух'яруснай чацверыковай званіцай і чатырохкалонным порцікам пры ўваходзе. Звесткі аб ім дашлі да нас паводле малюнка 19 стагоддзя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]