Касцёл і кляштар езуітаў (Блонь)
Каталіцкі храм | |
Касцёл і кляштар езуітаў | |
---|---|
53°31′25″ пн. ш. 28°10′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Блонь |
Канфесія | Каталіцтва |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Заснавальнік | Юзаф Бака |
Будаўніцтва | 1742—1745 гады |
Касцёл і кляштар езуітаў — колішні драўляны касцёл Святога Яна і кляштар езуітаў у Блоні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Місія езуітаў у Блоні заснавана Юзафам Бакам, уладальнікам Блоні. Юзаф (1707—1780), сын Адама Бакі, скарбніка мсціслаўскага, у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе драўляны касцёл, а ў 1745 годзе — кляштар. Пасля смерці Юзэфа Бака маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасць айцоў-езуітаў.
Касцёл бы зведзены да шчэнту ў 1937 годзе пасля расстрэлу ксяндза Антонія Ячэйкі. Пасля, на яго месцы, была пабудавана Блонская школа[1].
Пасля вайны будынак школа быў спалены і ўстанова працавала ў былым доме ксяндза касцёла.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак касцёла з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане, пад двухсхільным дахам зруб на галоўным фасадзе быў вылучаны двух’яруснай чацверыковай званіцай і чатырохкалонным порцікам пры ўваходзе. Звесткі аб ім дашлі да нас паводле малюнка 19 стагоддзя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Юзаф Бака. Геній майго месца. Юрый Важнік. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2018—190 с. ISBN 978-985-7153-49-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 388—389