Каталікі-традыцыяналісты
Выгляд
Хрысціянства |
---|
![]() |
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
Хрысціянскае багаслоўе |
Галіны хрысціянства |

Каталікі-традыцыяналісты — асобныя кансерватыўныя прадстаўнікі Рымска-каталіцкай царквы, а таксама рэлігійныя групы, якія стаяць на пазіцыях фундаментальнага каталіцтва, не прызнаюць літургічныя рэформы і шматлікія іншыя новаўвядзенні Другога Ватыканскага сабору.
Падзяляюцца на некалькі груп:
- Седэвакантысты — не прызнаюць Рымскіх Пап пасля Пія XII, і з'яўляюцца сектамі (у арганізацыйным сэнсе), якія не прызнаюць адна адну.
- Святарскае брацтва Св. Пія X — прыхільнікі архібіскупа Марселя Лефеўра, якія шануюць Рымскіх Пап, аднак адмаўляюцца падпарадкавацца ім адміністрацыйна.
- Каталікі-традыцыяналісты, якія падтрымліваюць зносіны з Рымам, але ў літургічным жыцці выкарыстоўваюць чын Трыдэнцкай імшы (напрыклад, Брацтва Святога Пятра).
Сярод кардыналаў прыхільнікам і спачуваючым каталікам-традыцыяналістам з'яўляўся нябожчык аўстрыйскі кардынал Альфонс Штыклер.