Каталіцкія могілкі (Ракаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Могілкі
Каталіцкія могілкі
53°57′58,45″ пн. ш. 27°04′08,97″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Ракаў
Канфесія Рымска-каталіцкая царква

Каталіцкія могілкі (Ракаў)
Каталіцкія могілкі
Каталіцкія могілкі

Каталіцкія могілкі — каталіцкі некропаль на ўсходняй ускраіне вёскі Ракаў (Валожынскі раён).

Касцёл на могілках

На могілках знаходзіцца касцёл Святой Ганны з брамай-званіцай, пабудаваны ў 1830 г. у эклектычным стылі з элементамі неаготыкі і класіцызму.

Сярод старых шляхецкіх пахаванняў знаходзіцца магіла беларускага кампазітара Міхаіла Рудольфавіча Грушвіцкага, на якой у пачатку XX ст. быў усталяваны помнік — крыж з пясчаніку на мармуровым пастаменце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]