Перайсці да зместу

Катэрынопіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Катэрынопіль
укр.: Катеринопіль
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Калныбалота
ПГТ з
Плошча
67,66 км²
Вышыня цэнтра
139 м
Насельніцтва
5600 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-4742
Паштовы індэкс
20500
КААТУУ
7122255100
Афіцыйны сайт
Катэрынопіль на карце Украіны ±
Катэрынопіль (Украіна)
Катэрынопіль
Катэрынопіль (Чаркаская вобласць)
Катэрынопіль

Катэрынопіль[1] (укр.: Катерино́піль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Катэрынопільскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Чыгуначная станцыя на лініі Чаркасы — Умань.

На тэрыторыі пасёлка выяўленыя рэшткі паселішчаў 2-4 ст. да н.э. Хутар Калныбалота заснаваны ў 1545 г. У той час паселішча уваходзіла ў Брацлаўскае ваяводства і атрымаў ад караля Жыгімонта II Аўгуста прывілей, паводле якога жыхарам паселішча дазвалялася займацца рамёствамі, гандлем, мець самакіраванне. А ніжэй па рацэ яшчэ адзін хутар стаў называцца Нэбэрыбісы, заснаваны казаком з такім прозвішчам, ад якога і пайшла назва хутара. Уцекачы ад прыгону павялічвалі колькасць паселішчаў, нягледзячы на пагрозу падвергнуцца нападам татараў з Дзікага поля, якое ужо пачыналася за ракой. Ёсць меркаванне, што прадастаўленне прывілея пра магдэбургскае права адначасова з замкам Звянігарада звязаныя з асобай казака Калныбалотка, які быў не толькі адважным ваяром, але і арганізатарам і гаспадаром, і, верагодна, палітыкам, каб заслужыць прадастаўленне паселішчу такога права і назвы.

У 1793 г. правабярэжныя землі Украіны ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай адышлі пад уладу Расійскай імперыі. Мястэчка Калныбалота ўвайшло ў Брацлаўскае намесніцтва. 3 1795 г. яно стала павятовым горадам Вазнясенскага намесніцтва, а з 1797 г. — Кіеўскай губерні. У 1795 г. Калныбалота перайменавана ў Катэрынопіль.

Зноскі