Звэныгародка
Выгляд
| Горад | |||||
| Звэныгародка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Звенигородка | |||||
|
|||||
| 49°04′33″ пн. ш. 30°57′55″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Чаркаская вобласць | ||||
| Раён | Звэныгародскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1394 | ||||
| Ранейшыя назвы | Звянігарад | ||||
| Горад з | 1938 | ||||
| Плошча | 20,8 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 148 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 17000 чалавек (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-4740 | ||||
| Паштовы індэкс | 20200 | ||||
| КААТУУ | 7121210100 | ||||
| zven.gov.ua (укр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Звэныгародка[1] (укр.: Звенигородка) — горад раённага значэння ў Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча заснавана за часамі Вялікага княства Літоўскага, калі на правабярэжжы Дняпра яго ўлада ахоплівала стэпавыя абшары да самага Чорнага мора, але тэрыторыі заставалася амаль незаселенымі. У 1498 годзе кароль Аляксандр Ягелончык прызначыў князя Канстанціна Астрожскага намеснікам (старостам) звенігародскім.
З 1569 года ў Брацлаўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст надаў мястэчку магдэбургскае права. У часы Расійскай імперыі — павятовы цэнтр Кіеўскай губерні.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Зіновій Ісакавіч Гарбавец (1881—1979) — расійскі і беларускі графік, член Саюза мастакоў СССР, адзін са стваральнікаў беларускай абразной гравюры — ксілаграфіі (дрэварыт).
- Міхаіл Веньямінавіч Могілеў (1898—1967) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 510.


