Брацлаўскае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Брацлаўскае ваяводства
Герб
Braclav. Брацлав (1720).jpg
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Адміністрацыйны цэнтр Брацлаў
Ваяводы Ваяводы брацлаўскія
Кашталяны Кашталяны брацлаўскія
Плошча 31 660 км²
Брацлаўскае ваяводства на карце
Час існавання 15661795

Брацлаўскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Брацлаў.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Герб ваяводства меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».

Ваяводская харугва была шэрага колеру з выявай Пагоні ў чырвоным полі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле)[1].

У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводства перанеслі з Брацлава ў Вінніцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Падзялялася на два паветы: Вінніцкі і Брацлаўскі (апошні складаўся з дзвюх частак уласна Брацлаўскай і Звянігарадскай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы[1].

Ваяводскі соймік праходзіў у Вінніцы. Мясцовая шляхта абірала шасцярых паслоў на Вальны сойм.

Ураднікі[правіць | правіць зыходнік]

У Сенаце Рэчы Паспалітай Падляшскае ваяводства мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводства нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаіерэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменніка Фёдара Дастаеўскага.[2]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Шаблон:Lang-be-old; па-лацінску: Palatinatus Braclaviensis, па-польску: Województwo bracławskie

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Валерый Пазднякоў. Брацлаўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 347.
  2. Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]