Кафізма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кафізма (грэч.: κάθισμα), у богаслужэбнай традыцыі праваслаўнай царквы — раздзел Псалтыра.

Склад і спосаб чытання[правіць | правіць зыходнік]

Псалтыр падзелены на 20 кафізм такім чынам, каб усе кафізмы былі прыблізна аднолькавай даўжыні. Таму розныя кафізмы ўтрымоўваюць розны лік псалмоў. Больш за ўсё псалмоў у 18-й кафізме, туды ўключаныя 15 псалмоў (псалмы 119—133)[1], названыя «песнямі ступеней». Кафізма 17-я, наадварот, утрымоўвае толькі адзін псалом, падзелены на 3 часткі. Гэта псалом 118.

Кожная кафізма, у сваю чаргу, дзеліцца на тры часткі, названыя «стаціі» (греч. στασεις) або «славы». Гэта другая назва паходзіць ад усхвалення, якое прынята чытаць паміж славамі (якое пачынаецца словамі "Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу...").

Такім чынам, дзяленне псалтыра на кафізмы можа быць прадстаўлена наступнай табліцай:

Кафізма 1 Слава 2 Слава 3 Слава
I 1-3 4-6 7-8
II 9-10 11-13 14-16
III 17 18-20 21-23
IV 24-26 27-29 30-31
V 32-33 34-35 36
VI 37-39 40-42 43-45
VII 40-48 49-50 51-54
VIII 55-57 58-60 61-63
IX 64-66 67 68-69
X 70-71 72-73 74-76
XI 77 78-80 81-84
XII 85-87 88 89-90
XIII 91-93 94-96 97-100
XIV 101-102 103 104
XV 105 106 107-108
XVI 109-111 112-114 115-117
XVII 118:1-72 118:73-131 118:132-176
XVIII 119-123 124-128 129-133
XIX 134-136 137-139 140-142
XX 143-144 145-147 148-150

Псалом 151, які ёсць у грэчаскай і, адпаведна, славянскай Бібліі, прымыкае да канца 20-й кафізмы; у храмавым богаслужэнні, аднак, ён не выкарыстоўваецца.

Богаслужэбнае ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

У храме[правіць | правіць зыходнік]

Для богаслужэбнага выкарыстання Псалтыр размеркаваны паміж вячэрняй і ютранню такім чынам, каб на працягу тыдня прачытваліся ўсе 20 кафізм. У нармальным выпадку кафізмы чытаюцца запар, адна на вячэрні, дзве на ютрані, пры гэтым прымаюцца да ўвагі наступныя меркаванні:

  • Тыдзень пачынаецца з нядзелі, таму першая кафізма чытаецца на нядзельнай вячэрні, г. зн. у суботу вечарам;
  • У свята, калі напярэдадні служылася Усяночнае дбанне, кафізмы на вячэрні не чытаецца. Паколькі Статут мяркуе здзяйсненне дбання напярэдадні кожнай нядзелі, у нядзелю вечарам кафізмы не бывае.
  • 17-я кафізма, «бязгрэшная», павінна была бы чытацца раніцай у пятніцу. Паколькі, аднак, у будныя дні гэтая кафізма ўжо чытаецца на палуночніцы, то яна (разам з папярэдняй ёй 16-й кафізмай) пераносіцца на суботу.

Адпаведна, размеркаванне кафізм у звычайныя перыяды года выглядае наступным чынам (вячэрня ў дадзенай табліцы адносіцца да літургічнага дня, г.зн., напрыклад, нядзельная вячэрня — гэта вячэрня ў суботу вечарам):

Дзень Вячэрня Ютрань
Няд 1 2, 3, (17)[2]
Пн 4, 5
Аўт 6 7, 8
Сер 9 10, 11
Чац 12 13, 14
Пят 15 19, 20
Суб 18 16, 17

На вячэрні свята, якое мае паліелей або вышэй, радавая кафізма пакідаецца, а замест яе спяваецца тая жа першая кафізма, што і на нядзельнай вячэрні, але толькі першая яе стація (т.зв. «Блажен муж». На вячэрні напярэдадні вялікіх Гасподніх свят кафізмы не бывае зусім (за выключэннем вечара суботы, калі патрэбна 1-я кафізма, і вечара нядзелі, калі спяваецца «Блажен муж»). Кафізмы на ютрані патрэбна чытаць заўсёды, нават у вялікія святы (за выключэннем Велікоднай сядміцы, якая мае спецыяльны богаслужэбны статут).

У асенне-зімні перыяд года (з 22 верасня па 20 снежня і ад 15 студзеня да суботы ў сядміцы мытара і фарысея) парадак чытання кафізм некалькі змяняецца. Кафізма, неабхадная ў будныя дні на вячэрні, пераносіцца на ютрань таго ж (каляндарнага) дня, такім чынам, на ютрані чытаецца 3 кафізмы, а на вячэрні — заўсёды кафізма 18. Пры гэтым у пятніцу і суботу на ютрані па-ранейшаму дзве кафізмы, у суботу ўвечар па-ранейшаму 1-я кафізма, і ў нядзелю ўвечар па-ранейшаму кафізмы няма.

Спецыяльны расклад чытання кафізм выкарыстоўваецца ў час Вялікага паста. У гэты перыяд Псалтыр прачытваецца на працягу тыдня не адзін, а два раза. Для дасягнення гэтай мэты кафізмы чытаюць не толькі на вячэрні і ютрані, але і на гадзінах, пасля звычайных псалмоў. Ва ўсе сядміцы Вялікага паста, акрамя пятай, выкарыстоўваецца наступны расклад:

Дзень Вячэрня Ютрань 1 Гадзіна 3 Гадзіна 6 Гадзіна 9 Гадзіна
Няд 1 2, 3
Пан 4, 5, 6 7 8 9
Аўт 18 10, 11, 12 13 14 15 16
Сер 18 19, 20, 1 2 3 4 5
Чац 18 6, 7 ,8 9 10 11 12
Пят 18 13, 14, 15 19 20
Суб 18 16, 17

На пятай сядміцы Вялікага паста ў чацвер чытаецца Вялікі канон прп. Андрэя Крыцкага. З прычыны гэтага расклад на гэтай сядміцы перабудаваны такім чынам, каб на ютрань чацвярга прыходзілася толькі адна кафізма. Ёсць таксама альтэрнатыўны расклад, для тых выпадкаў, калі на чацвер прыходзіцца Дабравешчанне і чытанне Вялікага канона пераносіцца на аўторак.

На Страснай сядміцы Псалтыр прачытваецца адзін раз, з панядзелка па сераду ўключна, пасля чаго чытанне кафізм пакідаецца цалкам (за выключэннем Бязгрэшных, якія пяюцца з хвалой на ютрані Вялікай Суботы).

На Светлай сядміцы кафізмы не чытаюцца.

У дамашняй (кялейнай) малітве[правіць | правіць зыходнік]

Псалтыр таксама шырока выкарыстоўваецца ў дамашняй або кялейнай малітве. Яна можа чытацца альбо як замена храмавага набажэнства, якое вернік не змог наведаць, альбо самастойна, як частка малітоўнага правіла. Для гэтай мэты ў большасці выданняў праваслаўнага Псалтыра пасля кафізм друкуюцца адмысловыя пакутныя трапары і малітвы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тут і далей нумарацыя псалмоў прыводзіцца паводле Септуагінты.
  2. Павінна чытацца ў вызначаныя перыяды года, на практыцы, аднак, у большасці выпадкаў замяняецца паліелеем.