Перайсці да зместу

Псалом 117

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Псалом 117
Жанр Свяшчэннае Пісанне
Мова арыгінала старажытнаяўрэйская
Серыя Біблія / Стары Запавет / Псалтыр
Папярэдняя Псалом 116
Наступная Псалом 118

Псалом 117 (118 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Асноўная тэма гэтага псалма — адвяржэнне Месіі правадырамі свайго народа.

Псалом Псалтыр[1] Спасылка Новы Запавет Спасылка
117 Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла (Пс. 117:22) камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых (Мк. 12:10-11)
117 Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! (Пс. 117:26) дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях! (Лк. 19:38)

Зноскі