Месіянскія псалмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Месіянскія псалмы — некаторыя псалмы кнігі Псалтыр, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання.[1]

Асноўныя тэмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пс. 2: боскасць Месіі, Ягонае сусветнае царства
  • Пс. 8: чалавек - вянок тварэння, які зойме высокае становішча ў дні Месіі
  • Пс. 15: уваскрасенне Месіі з мёртвых
  • Пс. 21, 68: будучыя пакуты Месіі
  • Пс. 44: царская нявеста Цара і вечны пасад
  • Пс. 71: слава і веліч Месіянскага царства
  • Пс. 88: Божае абяцанне вечнага прастола Месіі
  • Пс. 109: Месія - адвечны цар і святар
  • Пс. 117: адвяржэнне Месіі правадырамі свайго народа
  • Пс. 131: абяцанне Месіі вечнага пасаду Давіда [2]

Некаторыя цытаты і адсылкі да месіянскіх псалмоў у Новым Запавеце[2][3][правіць | правіць зыходнік]

Псалом Псалтыр Спасылка Новы Запавет Спасылка
2 Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў; (Пс. 2:7) Ты Сын Мой: Я сёньня Цябе нарадзіў (Дзеян. 13:33)
8 З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу (Пс. 8:3) з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу (Мц. 21:16)
8 дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго; (Пс. 8:5-6) што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? Ня дужа Ты ўнізіў яго перад анёламі; славаю й гонарам увянчаў яго, і паставіў яго над дзеямі рук Тваіх; (Яўр. 2:6-7)
15 бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне (Пс. 15:10) бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі Сьвятому Твайму пабачыць тленьне (Дзеян. 2:27)
21 Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? (Пс. 21:2) Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў? (Мф. 27:46)
21 ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму (Пс. 21:9) спадзяваўся на Бога: хай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму (Мф. 27:43)
21 Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае (Пс. 21:17) калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу (Ян. 20:25)
21 дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя (Пс. 21:19) падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя (Ян. 19:24)
44 Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды — жазло царства Твайго (Пс. 44:7) трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды (Яўр. 1:8)
68 бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне (Пс. 68:10) рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне (Ян. 2:17)
68 І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне (Пс. 68:22) далі Яму піць воцату, зьмяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць... І адразу пабег адзін зь іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць (Мц. 27:34,48)
71 і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; (Пс. 71:11) Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой (Адкр. 21:24)
88 І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных, навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны. І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба. (Пс. 88:28-30) Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца. (Лк. 1:32-33)
109 Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх (Пс. 109:1) Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх (Мц. 22:44)
109 Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага (Пс. 109:4) Бо засьведчана: "Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка" (Яўр. 7:17)
117 Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла (Пс. 117:22) камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых (Мк. 12:10-11)
117 Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! (Пс. 117:26) дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях! (Лк. 19:38)
131 Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім. (Пс. 131:11) і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго, (Лк. 1:69)

Зноскі

  1. Мень 2000, с. 418.
  2. а б Гелей 1998, Псалтыр.
  3. Выкарыстаны пераклад Васіля Сёмухі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]