Кацярына Генадзьеўна Вінаградава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кацярына Генадзьеўна Вінаградава Біятланіст
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кацярына Вінаградава
Арыгінальнае імя руск.: Екатерина Геннадьевна Виноградова
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Арменіі Арменія
Дата нараджэння 3 верасня 1977(1977-09-03) (41 год)
Месца нараджэння
Сямейнае становішча замужам
Медалі
Біятлон
Чэмпіянаты свету
Бронза Оберхоф 2004 спрынт 7,5 км
Бронза Гохфільцэн 2005 эстафета 4 × 6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Форні-Авольтры 2003 спрынт 7,5 км
Золата Форні-Авольтры 2003 пераследванне 10 км
Бронза Форні-Авольтры 2003 эстафета 4 × 6 км
Серабро Мінск 2004 спрынт 7,5 км
Серабро Мінск 2004 эстафета 4 × 6 км
Золата Лангдорф 2006 эстафета 4 × 6 км
Чэмпіянаты свету сярод ваеннаслужачых
Бронза Краньска-Гара 2002 спрынт 7,5 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
Золата Форні-Авольтры 2003 эстафета 4 × 3 км
Золата Осрблье 2004 эстафета 4 × 3 км
Золата Муёніё 2005 эстафета 4 × 3 км

Кацяры́на Гена́дзьеўна Вінагра́дава (нар. 3 верасня 1977, Новасібірск), народжаная Івано́ваармянская біятланістка, у мінулым прымала ўдзел у міжнародных лыжных і біятлонных спаборніцтвах, прадстаўляючы Расію, Беларусь і ЗША. Трохразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне ў эстафеце. Займалася біятлонам з 1991 года. Член алімпійскай зборнай каманды Беларусі па біятлону на Алімпійскіх гульнях 2006 года.

Пошукі новай каманды[правіць | правіць зыходнік]

Пасля нараджэння ў ЗША сына Кацярына хацела змяніць зборную на амерыканскую або расійскую, атрымала дазвол на змену грамадзянства ад Беларускай федэрацыі біятлону, але не атрымала ніякіх запрашэнняў[1], хоць на чэмпіянаце ЗША 2008 года ёй удалося выйграць дзве гонкі з трох[2]. Пасля гэтага ў Кацярыны ўзнікла жаданне вярнуцца ў зборную Беларусі, але там яе гатовыя прыняць толькі без яе мужа Сяргея Вінаградава, які, з’яўляючыся яе асабістым трэнерам, спрабаваў займацца подкупам біятланістак з Беларусі і Расіі з мэтай выйгрышу на таталізатары[3]. Таксама Іванова атрымала ад FIS дазвол на выступы за зборную ЗША па лыжных гонках. З 2009 года прымала ўдзел у розных паўночнаамерыканскіх і амерыканскіх спаборніцтвах па лыжных гонках. У сезоне 2010/11 выступала ў біятлоне за Арменію.

Кубак свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002—2003 — 37-е месца (71 ачко)
  • 2003—2004 — 17-е месца (358 ачкоў)
  • 2004—2005 — 45-е месца (72 ачкі)
  • 2005—2006 — 20-е месца (264 ачкі)

Зноскі

  1. Новое появление Екатерины Ивановой? Заметка в газете «Спортивная панорама» от 15 января 2009 года
  2. Проигрыш на продажу Заметка в газете «Спортивная панорама» от 30 мая 2008 года
  3. Олимпийской чемпионкой меня сделал народ Интервью с Еленой Зубриловой в газете «Спортивная панорама» от 3 июня 2008 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]