Кацярына Міхайлаўна Шульман
| Кацярына Міхайлаўна Шульман | |
|---|---|
| руск.: Екатерина Михайловна Шульман | |
| | |
| Дата нараджэння | 19 жніўня 1978 (47 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Mikhail Shulman[d] |
| Род дзейнасці | палітолаг, выкладчыца ўніверсітэта, публіцыстка |
| Навуковая сфера | паліталогія[1], дзяржаўнае рэгуляванне[d], legislative process[d], правазнаўства і публіцыстыка[1] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат палітычных навук (2013) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Кацярына Міхайлаўна Шульман (народжаная Заслаўская; нар. 19 жніўня 1978, Тула, СССР) — расійскі палітолаг і публіцыст. Кандыдат палітычных навук (2013), дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі Інстытута грамадскіх навук РАНГіДС пры Прэзідэнце РФ. Са снежня 2018 года па кастрычнік 2019 года ўваходзіла ў склад Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека[2][3][4].
Вядучая аўтарскай праграмы на радыёстанцыі «Эхо Москвы», друкавалася ў выданнях «Ведомости», Грани.ру, Republic, Маскоўскі цэнтр Карнегі[5] і іншых, пад сваім імем вядзе YouTube-канал з гутаркамі на палітычныя тэмы[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1995 годзе школу-ліцэй № 73 горада Тулы з сярэбраным медалём[5].
Працавала ў сферы дзяржаўнай службы — у Кіраванні агульнай палітыкі горада Тулы з 1996 года[5].
З сакавіка па верасень 1999 года працавала ў РИА Новости[7].
У 2005 годзе скончыла Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ, дзе вывучала юрыспрудэнцыю[8].
З 2007 па 2011 год была дырэктарам па даследаванні заканадаўства кансалтынгавай кампаніі PBN Company[9][10].
З 2013 года — калумніст газеты «Ведомости»[11][8]. Таксама публікуецца на Грани.ру, Republic, Маскоўскі цэнтр Карнегі[5].
У 2013 годзе ў РАНГіДС пад навуковым кіраўніцтвам доктара палітычных навук, прафесара А. Г. Марозавай абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па тэме «Палітычныя ўмовы і фактары трансфармацыі заканатворчага працэсу ў сучаснай Расіі» (спецыяльнасць 23.00.02 — палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі). Афіцыйныя апаненты — доктар палітычных навук, прафесар У. І. Бурэнка і доктар палітычных навук Ю. Г. Каргунюк. Вядучая арганізацыя — кафедра расійскай палітыкі Факультэта паліталогіі МДУ імя М. В. Ламаносава[12].
Кандыдат палітычных навук, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі Інстытута грамадскіх навук РАНГіДС пры Прэзідэнце РФ[8].
З верасня 2017 года — пастаянны вядучы перадачы «Статус» на радыёстанцыі «Эхо Москвы»[13].
З 3 снежня 2018 года па 21 кастрычніка 2019 года ўваходзіла ў склад Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека[2][4].
З’яўляецца сталым лектарам у лекторыі «Прямая речь». З 2016 года вядзе YouTube-канал, дзе выкладвае свае публічныя лекцыі ў сферы паліталогіі[14].
Водгукі і крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У 2020 годзе стала адным з самых натхняльных для расіян чалавекам ва ўзроставай групе 40-55 гадоў па апытанні «Левада-цэнтра»[15].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Сфера інтарэсаў: заканатворчы працэс, палітычны рэжым у Расіі.
Лічыць, што ў Расіі ўсталяваўся «гібрыдны рэжым», які адначасова валодае прыкметамі як аўтарытарызму, так і дэмакратыі[16].
Выказалася за адмену муніцыпальнага фільтра[17]. Падтрымлівае лібералізацыю заканадаўства аб мітынгах, аб чым выказалася прэзідэнту на савеце па правах чалавека, для прадухілення пасадак у турму і адміністрацыйных арыштаў па надуманых прычынах. Таксама лічыць неабходным змякчэнне артыкула 280, як гэта было з артыкулам 282, у сувязі з выкарыстаннем гэтых артыкулаў для карупцыі ў асяроддзі сілавікоў[18].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам за Міхаілам Юр’евічам Шульманам (нар. 1966[19]), літаратуразнаўцам, спецыялістам па творчасці У. У. Набокава. У іх сям’і трое дзяцей, дзве дачкі: Вольга Міхайлаўна Шульман (нар. 2008) і Марыя Міхайлаўна Шульман (нар. 2015), — і сын Юрый Міхайлавіч Шульман (нар. 13 лютага 2012)[20][21][5].
Зноскі
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Режиссёр Сокуров, политолог Шульман, адвокат Резник и ещё 14 новых лиц пополнили СПЧ. ТАСС (3 снежня 2018). Праверана 29 верасня 2019.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации № 691 от 03.12.2018 «Об утверждении состава Совета при Президенте РФ по развитию гражданского общества и правам человека». Совет при Президенте Российской Федерации по развитию гражданского общества и правам человека (3 снежня 2018). Праверана 29 верасня 2019.
- ↑ а б Президент России Владимир Путин внес изменения в состав Совета по развитию гражданского общества и правам человека. Совет при Президенте Российской Федерации по развитию гражданского общества и правам человека (21 кастрычніка 2019). Праверана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ а б в г д Екатерина Шульман (руск.). Facebook. Праверана 28 верасня 2019.
- ↑ Шихман, Собчак и «Подруги»: 10 популярных женских каналов в русскоязычном YouTube. Forbes.ru. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ «Раздавать людям деньги в кризис выгодно государству» — политолог Екатерина Шульман (руск.). «Москвич». Праверана 8 ліпеня 2020.
- ↑ а б в Новости РАНХиГС: Александр Асмолов и Екатерина Шульман вошли в состав Совета по правам человека (руск.). РАНХиГС. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2020. Праверана 9 мая 2020.
- ↑ Зигзаги режима (руск.)(недаступная спасылка). Seans Magazine. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020. Праверана 8 ліпеня 2020.
- ↑ Ekaterina Shulman (руск.)(недаступная спасылка). Open Innovations. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 8 ліпеня 2020.
- ↑ Екатерина Шульман на сайте газеты Ведомости Архівавана 16 верасня 2020., 2013—2020
- ↑ Шульман, Екатерина Михайловна. Политические условия и факторы трансформации законотворческого процесса в современной России Архівавана 15 снежня 2017.: автореф. дис. … канд. полит. наук : 23.00.02 / Шульман Екатерина Михайловна; [Место защиты: Рос. акад. нар. хоз-ва и гос. службы при Президенте РФ]. — Москва, 2013. — 23 с.
- ↑ Передача «Статус». Праверана 8 ліпеня 2020.
- ↑ YouTube канал Екатерины Шульман. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Ринат Таиров Россияне назвали Путина и Навального самыми вдохновляющими людьми Архівавана 7 снежня 2020. // Forbes, 11.06.2020
- ↑ Какой в России политический режим?. Meduza. Праверана 24 лістапада 2016.
- ↑ Интервью с политологом Екатериной Шульман от 21.11.2018. Праверана 29 верасня 2019.
- ↑ СПЧ будет добиваться пересмотра статьи о публичных призывах к экстремизму вслед за 282-й. Праверана 29 верасня 2019.
- ↑ "Набоков, писатель": презентация книги Михаила Шульмана на non/fiction. 06 декабря 2019. Праверана 8 декабря 2019.
- ↑ Екатерина Шульман: политолог с особым мнением. Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ Пост в блоге Михаила Шульмана. Праверана 26 чэрвеня 2017.