Перайсці да зместу

Кацярына Сямёнаўна Сямёнава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Сямёнаўна Сямёнава
руск.: Екатерина Семёновна Семёнова
Дата нараджэння 7 (18) лістапада 1786
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) сакавіка 1849 (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Іван Аляксеевіч Гагарын[d][1]
Адукацыя
Прафесія актрыса
Гады актыўнасці 1802 — 1826
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Сямёнаўна Сямёнава[2] (руск.: Екатерина Семёновна Семёнова; 7 (18) лістапада 1786, Расійская імперыя — 1 (13) сакавіка 1849, Санкт-Пецярбург) — руская актрыса. Старэйшая сястра актрысы Н. С. Сямёнавай[3]

Нарадзілася 7 (18) лістапада 1786 года ў сям’і настаўніка і прыгоннай сялянкі[3].

Скончыла Пецярбургскую тэатральную школу. Вучаніца І. А. Дзмітрыеўскага, пеазней вучылася ў А. А. Шахаўскога[3][4]. На сцэне з 1802 года, яшчэ у час вучобы. Дэбютавала ў 1803 годзе на сцэне прыдворнага Александрынскага тэатра ў ролі Наніны у п’есе Вальтэра «Наніна». У трупе тэатра з 1805 года (з перапынкам у 1820—1822 гадах[4]). У 1826 годзе пакінула сцэну. У 1828[3] годзе выйла замуж за князя І. А. Гагарына.

Памерла 13 сакавіка 1849 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана ў Санкт-Пецярбургу на Мітрафаніеўскіх могілках. У сувязі з разбурэннем могілак была перапахавана на Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.

Мастацтва Кацярыны Сямёнавай вызначавлася ўнутранай свабодай пачуццяў і адухоўленасцю, самабытнасцю, эмацыянальнасцю і шчырасцю выканання роляў. Яе творчасць высока ацэньваў А. С. Пушкін («Мои замечания об русском театре», 1820)[3].

Ролі:

  • у трагедыях У. Озерава «Эдып у Афінах» (Антыгона), «Фінгал» (Моіна), «Дзмітрый Данскі» (Ксенія), «Паліксена» (Паліксена);
  • у трагедыях Ж. Расіна «Андрамаха» (Герміёна), «Федра» (Федра);
  • у трагедыях Вальтэра «Меропа» (Меропа), «Заіра» (Заіра);
  • Ірта («Ярмак» П. А. Плавільшчыкава), Медэя («Медэя» І. Б. Ланжэп’ера) і інш.
  1. ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. ↑ БелЭн 2002.
  3. 1 2 3 4 5 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  4. 1 2 ВСЭ 1976.