Квасоўка
Аграгарадок
Квасоўка
| ||||||||||||||||||
Квасо́ўка[1] (трансліт.: Kvasoŭka, руск.: Квасовка) — аграгарадок у Гродзенскім раёне, за 15 кіламетраў на поўдзень ад Гродна, на аўтадарозе Гродна — Лунна. Цэнтр сельсавета (з 1967 года[2]).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Квасоўка вытворная ад прозвішча Квасаў[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1434 годзе згадваецца маёнтак Квасоўка Гродзенскага павета ВКЛ, уладанне Ю. І. Забярэзінскага, потым Ю. І. Ільініча. У 1558 годзе каралеўскі двор Гродзенскай эканоміі Троцкага ваяводства (10 валок ворыва) і аднайменнае сяло (35 валок зямлі, 35 сямей сялян, дамы якіх знаходзіліся каля балота Квасоўцы. У 1567 годзе ўладанне М. Ю. Радзівіла. У 1626 годзе маршалак ВКЛ Крыштаф Весялоўскі пабудаваў тут касцёл і выдаў яму фундуш на квасоўскія землі, што было пацверджана ў тым жа годзе прывілеем караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III. У 1783 годзе ў складзе Гродзенскай эканоміі, цэнтр адной з шасці губерняў эканоміі і Квасоўскага ключа, куды ўваходзілі 8 вёсак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1959 год — 226 жыхароў.
- 1970 год — 335 жыхароў.
- 1995 год — 1044 жыхары, 334 гаспадаркі.
- 1998 год — 1213 жыхароў, 366 двароў.
- 2009 год — 1266 жыхароў.
- 2015 год — 1225 жыхароў, 422 гаспадаркі.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа.
- Дом культуры і бібліятэка.
- Амбулаторыя і аптэка.
- Лазнева-пральны камбінат.
- Аддзяленне сувязі.
- Цэнтр мастацкіх рамёстваў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1856—1872)
- Сядзіба «Квасоўка-Плятэраўшчына» (XIX ст.)
- Храм у гонар святога праведнага Іаана Кармянскага (2009—2017)
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]На думку М. Бірылы, прозвішча Квасоўка паходзіць ад смал. квасоўка «булка хлеба з прэснана цеста для вырабу квасу», прозвішчы Квасаў, Кваскоў паходзяць ад квас[4].
З іншага боку, тут сама паблізу (Індура) фіксавалася прозвішча Квас.[5] Ёсць літоўскае Kvasas, памяншальнае Kvaselis, латышскае Kvass[6][7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 157.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 197.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9DCH?i=1056&cat=2325243
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 1145.
- ↑ https://uzvardi.lv/surname/674603
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 656 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0839-4.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квасоўка- Квасоўка на сайце Глобус Беларусі (руск.)
