Клагенфурцкі ўніверсітэт
| Клагенфурцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Universität Klagenfurt | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Universität Klagenfurt |
| Міжнародная назва | англ.: University of Klagenfurt |
| Дэвіз | Per aspera ad astra[d] |
| Заснаваны | 1970 |
| Рэктар | Ada Pellert[d][1] |
| Студэнты | 12 721[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Клагенфурт |
| Сайт | aau.at |
Клагенфурцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Klagenfurt), таксама Альпійска-Адрыятычны ўніверсітэт Клагенфурта (ням.: Alpen-Adria-Universität Klagenfurt) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Клагенфурт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова заснаваны ў 1970 годзе і адноўлены ў 1993 годзе, універсітэт сёння мае факультэты гуманітарных і сацыяльных навук, менеджменту і эканомікі, тэхнічных навук і міждысцыплінарных студый. Ён займае 48-е месца па ўсім свеце ў рэйтынгу маладых універсітэтаў 2021 года.
Універсітэт размешчаны за 30 км ад Славеніі і за 60 км ад мяжы з Італіяй і падтрымлівае двухмоўе і шматмоўе, асабліва ў кантэксце славенскай меншасці ў Карынтыі. Разам з Універсітэтам Бальцана (Італія) і Універсітэтам Фрыбурга (Швейцарыя) ён уваходзіць у лік трох самых паўднёвых нямецкамоўных універсітэтаў.
Зноскі
- ↑ Neue Rektorin für Universität Klagenfurt — 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ https://www.aau.at/en/university/profile/facts-figures-and-data/
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клагенфурцкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы