Грацкі тэхнічны ўніверсітэт
Грацкі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Technische Universität Graz | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Graz |
Міжнародная назва | англ.: Graz University of Technology |
Заснаваны | 1811 |
Студэнты | 16 436[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Грац |
Сайт | tugraz.at |
![]() |
Грацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Грац.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны эрцгерцагам Іаганам ў 1811 годзе. З'яўляецца адным з пяці універсітэтаў у Штырыі. Сем факультэтаў прапануюць 19 праграм бакалаўрыяту і 34 праграмы магістратуры (з іх 17 англамоўных) з тэхніка-прыродазнаўчай спецыялізацыяй. Дактарантура налічвае 14 спецыяльнасцей. Навуковыя даследаванні праводзяцца сумесна з Універсітэтам Карла і Франца.
Штогод ВНУ налічвае каля 1 800 выпускнікоў. Ва ўніверсітэце працуе больш за 3 800 супрацоўнікаў і навучаецца каля 16 500 студэнтаў. У Аўстрыі ўніверсітэт ўваходзіць у лік універсітэтаў з самымі высокімі даходамі ад трэціх асоб. Грацкі тэхнічны ўніверсітэт разам з Леабенскім універсітэтам і Венскім тэхнічным універсітэтам ўтварае Асацыяцыю аўстрыйскіх тэхнічных універсітэтаў, у якой навучаецца каля 45 000 студэнтаў.
Зноскі
- ↑ https://suasprod.noc-science.at/XLCubedWeb/WebForm/ShowReport.aspx?rep=004+studierende%2f001+universit%u00e4ten%2f003+studierende+nach+universit%u00e4ten.xml&toolbar=true
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/graz-university-of-technology?rid=503560422741-36
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грацкі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы