Зальцбургскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Зальцбургскі ўніверсітэт
ням.: Universität Salzburg
Logo der Universität Salzburg.jpg
SalzburgUniversityFortress.JPG
Арыгінальная назва ням.: Universität Salzburg
Міжнародная назва англ.: University of Salzburg
Заснаваны 1622
Год закрыцця 1810
Год рэарганізацыі 1962
Студэнты 17 969[1]
Размяшчэнне Зальцбург
Сайт plus.ac.at
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Зальцбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Salzburg), таксама Зальцбургскі ўніверсітэт Парыса Ладрона (ням.: Paris-Lodron-Universität Salzburg) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зальцбург.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы ўніверсітэт у Зальцбургу быў заснаваны ў 1622 годзе зальцбургскім арцыбіскупам мітрапалітам Парысам фон Ладронам. Універсітэт быў падтрыманы бенедыктынскім абацтвам, ажыццяўляў багаслоўскія, філасофскія, а таксама юрыдычныя і медыцынскія студыі. У 1810 годзе, пасля далучэння Зальцбурга да Каралеўства Баварыя, універсітэт быў расфармаваны. У 1962 годзе універсітэт быў адноўлены як дзяржаўны аўстрыскі універсітэт, атрымаўшы імя заснавальніка.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У склад універсітэта сёння ўваходзяць наступныя структурныя адзінкі:

  • Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Юрыдычны Факультэт
  • Кафедра каталіцкага багаслоўя

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]