Перайсці да зместу

Клеа дэ Мерод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клеа дэ Мерод
фр.: Cléo de Mérode
Дата нараджэння 27 верасня 1875(1875-09-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1966(1966-10-17)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carl von Merode[d]
Прафесія балерына, натуршчыца, muse
Гады актыўнасці з 1886
IMDb ID 11766447
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клеа дэ Мерод (фр.: Cléo de Mérode; Клеапатра-Дыяна дэ Мерод) — французская балерына перыяду Прыгожай эпохі. Лічылася іконай прыгажосці. Дзякуючы фатографам Надару і Леапольду-Эмілю Ройтлінгеру  (англ.) яе фатаграфіі былі неверагодна вядомыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Клеа дэ Мерод нарадзілася ў Парыжы, Францыя, 27 верасня 1875 года. Яна была пазашлюбнай дачкой венскай баранэсы Вінцэнтыі Марыі Кесіліі Катарыны дэ Мерод (1850—1899). Дзядзькам Клеа быў пейзажыст Карл фон Мерод. Яе бацька быў аўстрыйскім суддзёй і юрыстам па імені Тэадор Крыстанас. Бацькі дзяўчынкі не размаўлялі, таму з бацькам яна пазнаёмілася толькі ў маладосці.

Ва ўзросце васьмі гадоў яе адправілі вучыцца балету ў сясцёр Сен-Венсан-дэ-Поль. У адзінаццаць гадоў яна дэбютавала ў Парыжскай оперы. Клеа дэ Мерод стала вядомая сваёй прыгажосцю нават больш, чым сваімі танцамі. Яе выявы пачалі з’яўляцца на такіх рэчах, як паштоўкі і ігральныя карты.

Клеа дэ Мерод з прычоскай шыньёнён

У 16 гадоў яна дэбютавала са сваёй фірмовай прычоскай шыньёнён, якая хутка стала папулярнай. У той жа час прычоска, якая закрывае вушы, выклікала распаўсюджванне чутак, што дэ Клео не мае аднаго або абодвух вушэй.

Пачатак кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1895 года з’явіліся чуткі, што балерына была палюбоўніцай караля Леапольда II. Прэса іх называла «Клеапольдам». Паколькі ў караля было двое дзяцей ад прастытуткі, рэпутацыя дэ Мерод пацярпела, і яе назвалі куртызанкай. Спрабуючы ўладзіць чуткі, маці балерыны напісала ліст да рэдактара Le Figaro, які быў апублікаваны, а затым высмеяны з-за дрэннай арфаграфіі.

Вясной 1896 года разгарэўся другі скандал з-за выстаўкі скульптуры «Танцоўшчыца» Аляксандра Фальг'ера  (руск.) ў салоне французскіх мастакоў. Скульптура мела выгляд аголенай дзяўчыны ў натуральную велічыню з белага мармуру. Клеа дэ Мерод сцвярджала, што яна пазіравала толькі для галавы. Скандал суправаджаў яе на працягу ўсёй яе кар’еры. У тым жа годзе яна была абрана «Каралевай прыгажосці».

Нягледзячы на два скандалы, Клеа дэ Мерод стала міжнароднай зоркай і выступала па ўсёй Еўропе і ў Злучаных Штатах Амерыкі. У 1897 годзе яна прыбыла ў Нью-Ёрк, дзе на месяц з’яўлялася ў Koster and Bial’s. Падчас яе знаходжання ў Нью-Ёрку яе пераследвалі рэпарцёры і дзяўчаты, якія прасілі ў яе аўтограф. Выступ дэ Мерод быў вельмі чаканым, але расчаравальным, прэса ўсхваляла яе прыгажосць, але казала, што яна не ўмее танцаваць. Сама ж балерына сказала, што наадварот, яна неверагодна спадабалася амерыканцам.

«Танцоўшчыца»

Клеа дэ Мерод была ўдастоена першай прэміі на выстаўцы Нью-ёркскага камернага клуба як самая прыгожая жанчына Парыжа. У 1900 годзе яна зрабіла сенсацыю на Сусветнай выстаўцы сваім фальшывым камбаджыйскіх танцам. Яна таксама знялася ў двух фільмах, адзін з якіх быў размаляваны ўручную. Абодва паказалі яе танцы.

У 1906 годзе паведамлялася, што было прададзена 50 000 000 фатаграфій Клеа дэ Мерод, калі адна Берлінская фірма вырабляла 4 000 000 фатаграфій у год. У наступным годзе, часопіс Everybody’s Magaziine параўнаў яе з Дзевай Марыяй.

Завяршэнне кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе Клеа дэ Мерод беспаспяхова падала ў суд на стваральнікаў фільма «Алея паўлінаў» (1922), сцвярджаючы, што фільм пашкодзіў яе рэпутацыі. Яна запатрабавала кампенсацыі ў памеры 100 000 франкаў.

Падчас Першай сусветнай вайны яна забаўляла танцамі параненых салдат. У 1924 годзе яна завяршыла сваю кар’еру. Па просьбе тэатральнага рэжысёра Анры Варны  (фр.) яна зноў з’явілася на сцэне ў Алькасары ў чэрвені 1934 года ў La revue 1900 разам з танцорам Жоржам Скібыным  (руск.).

У 1950 годзе балерына падала ў суд на Сімону дэ Бавуар за паклёп, патрабуючы кампенсацыі страт у памеры 5 мільёнаў франкаў. У сваёй кнізе дэ Бавуар апісала яе як блудніцу, што паходзіла з сялян і выкарыстала арыстакратычнае гучанне сцэнічнага імя для самарэкламы. Клеа дэ Мерод выйграла судовы працэс, і ўрывак быў выдалены з кнігі. Аднак дэ Мерод атрымала толькі адзін франк у якасці кампенсацыі, паколькі суддзя ўстанавіў, што Клеа дазволяла распаўсюджваць чуткі на працягу ўсёй сваёй кар’еры дзеля іх рэкламнай каштоўнасці.

У 1955 годзе яна апублікавала сваю аўтабіяграфічную кнігу «Le Ballet de ma vie»Танец майго жыцця»).

У 1964 годзе дэ Мерод была сфатаграфавана Сесілам Бітанам  (руск.). Яе фота апублікавалі ў часопісе «Vogua» 15 лютага 1964 года. Затым яна выкладала балет, перш чым сысці на пенсію ў 1965 годзе ва ўзросце 90 гадоў. Яе хобі быў выраб фігурак танцораў, пастухоў і пастушак, якія яна потым прадавала.

Дэ Мерод ніколі не была замужам і не мела дзяцей. У сваёй аўтабіяграфіі «La ballet de ma vie» Клеа дэ Мерод сцвярджала, што ў сваім жыцці была звязана толькі з двума мужчынамі. Яна была заручана з французскім арыстакратам амаль дзесяць гадоў, перш чым ён памёр ад брушнога тыфа ў 1904 годзе. Таксама яна была спадарожніцай іспанскага скульптара і дыпламата Луіса дэ Перына  (ісп.) з 1906 па 1919 год. Клео была блізкім сябрам музыканта Рэйнальда Ана  (руск.), з якім яна пазнаёмілася, калі ёй было семнаццаць. Яна жыла з маці да яе смерці ў 1899 годзе.

Мерод памерла 17 кастрычніка 1966 года ў сваёй парыжскай кватэры на Рю дэ Тэран, 15 гадоў, і была пахавана на могілках Пер-Лашэз у аддзеле 90. Статуя Луіса дэ Перына  (ісп.) ўпрыгожвае надмагілле.

Зноскі

  1. а б в Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1965 - 1966. — P. 380–381. — ISBN 978-84-239-4500-9
  2. а б (Diane-Cléopatre) Cléo de Mérode // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archives de Paris

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cléo de Mérode, Le Ballet de ma vie, Paris, Pierre Horay, 1955, 277 p., ill.
  • Christian Corvisier, Cléo de Mérode et la photographie, la première icône moderne, Paris, éditions du Patrimoine, 2007, 127 p., 150 ill.
  • Cleo de Merode and the rise of modern celebrity culture, Choice Reviews Online Año:2013 vol.:50 iss:10 pág.:50 −50-5484
  • The Last Symbolist Poet.(Art), Time, Hughes, Robert Año:1976 vol.:107 iss:10 pág.:74
  • Acts of Containment: Marianne Moore, Joseph Cornell, and the Poetics of Enclosure, Journal of Modern Literature; Philadelphia, Falcetta, Jennie-Rebecca Año:2006 vol.:29 iss:4 pág.:124 −144