Клеменс Венцэль фон Метэрніх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клеменс Венцэль Лотар
фон Метэрніх-Вінебург-Бейльштэйн

ням.: Klemens Wenzel Lothar
von Metternich-Winneburg-Beilstein
Клеменс Венцэль Лотар  фон Метэрніх-Вінебург-Бейльштэйн
сцяг
3-і Міністр замежных спраў Аўстрыйскай імперыі
8 кастрычніка 1809 — 13 сакавіка 1848
Папярэднік: Іаган Філіп фон Штадыян
Пераемнік: Карл Людвіг фон Фікельмон
сцяг
Дзяржаўны канцлер Аўстрыйскай імперыі
25 мая 1821 — 13 сакавіка 1848
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Няма
 
Дзейнасць: дыпламат, палітык
Нараджэнне: 15 мая 1773(1773-05-15)
Кобленц,
Трырскае архібіскупства,
Свяшчэнная Рымская імперыя
Смерць: 14 лютага 1859(1859-02-14) (85 гадоў)
Вена, Аўстрыйская імперыя
Дынастыя: House of Metternich[d]
Дзеці: Richard von Metternich[d], Melanie Metternich-Zichy[d] і Marie-Clementine Bagration[d]
 
Узнагароды:
Knights of the Order of the Holy Spirit Knight in the order of Saint-Michel Knight of the Order of the Golden Fleece ордэн Чорнага арла Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы Pour le Mérite Order of Saint Anna, 1st class ордэн Святога Аляксандра Неўскага Order of St. Andrew Order of the Red Eagle 1st Class

Клеменс Венцэль Лотар фон Метэрніх (ням.: Klemens Wenzel Lothar von Metternich; 15 мая 1773, Кобленц11 чэрвеня 1859, Вена) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр; князь, герцаг Портала, з роду Метэрніхаў.

Паходзіў са старажытнага дваранскага роду. 3 1801 аўстрыйскі пасланнік у Саксоніі, з 1803 — у Прусіі, з 1806 — у Францыі. У 1809—21 міністр замежных спраў і фактычна кіраўнік аўстрыйскага ўрада, у 1821—48 прыдворны і дзяржаўны канцлер.

Напачатку праводзіў курс на збліжэнне з Францыяй. Пасля разгрому войск Напалеона I у Расіі заключыў у 1813 э Расіяй і Прусіяй Райхенбахскую канвенцыю аб саюзе. У час Венскага кангрэса 1814—15 дамогся стварэння Германскага саюза на чале з Аўстрыяй; падпісаў у снежні 1815 сакрэтны дагавор з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Францыі супраць Расіі і Прусіі. К. Метэрнік — адзін з арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815—33). Пасля рэвалюцыі (1848—49) у Аўстрыі эмігрыраваў у Вялікабрытанію, з 1849 у Бельгіі. У 1851 вярнуўся ў Аўстрыю.

Еўрапейскія гісторыкі лічаць К. Метэрніка міратворцам, стваральнікам канцэпцыі дзяржаўнага ладу Еўропы пасля напалеонаўскіх войнаў і сістэмы еўрапейскай раўнавагі (сістэма Метэрніха).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Метэрніх // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  • Srbik Н., Metternich der Staatsmann und der Mensch, 3 Aufl., Bd 1-2, Münch., 1957;
  • Bertier de Sauvigny G., Metternich et son temps, P., 1959;
  • May A. J., The age of Metternich. 1814—1848, N. Y., 1965;
  • Obermann K., Bemerkungen über die bürgerliche Metternich-Forschung, «Zeitschrift für Geschichtswissenschaft», 1958, No 6;
  • Schroeder P. W., Metternich studies since 1925, «Journal of Modern History», 1961, v. 33, ?3.