Клоўска (станцыя метро)
«Клоўская» укр.: Кловська | |
|---|---|
Сырэцка-Пячэрская лінія | |
| Кіеўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 31 снежня 1989 года |
| Праектная назва | Вуліца Мечнікава |
| Ранейшыя назвы | Мечнікава |
| Раён | Пячэрскі |
| Акруга | Клоў |
| Тып платформаў | астраўная |
| Даўжыня платформаў, м | 103,0 м |
| Узведзена | Кіеўметрабуд |
| Выхад да вуліц | Мечнікава, Леаніда Першамайскага |
| Час адкрыцця | 5:47 |
| Код станцыі | 316 |
| Суседнія станцыі | Пэчэрска і Палац Спорту |
Сырэцка-Пячэрская лінія
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клоўская (укр.: Кло́вська, ⓘ) — 31-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі, паміж станцыямі «Палац Спорту» і «Пячэрская». Адкрыта 31 снежня 1989 года пад назвай «Мечнікава» у складзе першай чаргі Сырэцка-Пячэрскай лініі. Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, ад назвы гістарычнай мясцовасці Клоў, дзе станцыя размешчана.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Пілоны вузкія, абліцаваныя белым мармурам. Скляпенні выкананы з афарбаванага ліставога алюмінію. Агульнае афармленне станцыі лаканічнае, у светлых танах, без выкарыстання адмысловых дэкаратыўных элементаў. У тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя на біялагічную тэматыку (у гонар біёлага Іллі Мечнікава), якая сімвалізуе біялагічную ванну ў выглядзе арачнага контррэльефа з лакальнага белага мармуру, у цэнтры якой — чорная мармуровая сфера.
Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход на вул. Мечнікава. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 05:47, закрыццё — 0:11. Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Сырэц» — 05:58
- ст. «Чырвоны хутар» — 05:52
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Сырэц» — 00:27
- ст. «Чырвоны хутар» — 00:18
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Цэнтральная зала
-
Пасадачная платформа
-
Назва станцыі на пуцявой сцяне
-
Форма пілонаў
-
Форма пілонаў
-
Кампазіцыя на біялагічную тэматыку ў тарцы залы
-
Уваход на станцыю з боку эскалатараў
-
Эскалатарны нахіл
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 17 студзеня 2021. (укр.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 25 лістапада 2010. (руск.)
- Абмеркаванне станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 17 кастрычніка 2011. (руск.)
- Вэб-энцыклапедыя Кіева Архівавана 20 кастрычніка 2007. (укр.)