Сырэць (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Сырэць»
укр.: Сирець
Сырэцка-Пячэрская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Syrets metro station Kiev 2010 01.jpg
Дата адкрыцця 14 кастрычніка 2004 года
Праектная назва Сырэцкая
Раён Шаўчэнкаўскі
Акруга Сырэць
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 102,0 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Стэцэнка, Ціраспальская
Час адкрыцця 5:55
Код станцыі 310
Суседнія станцыі Дарагажычы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сырэцка-Пячэрская лінія
ЦЧ «Вынаградар»
Маршала Грэчкі
Вынаградар
Праспект Праўды
Мастыцка
Тупік
Сырэць BSicon BAHN.svg
Дарагажычы
Гэрцэна
Службовая галіна (праект) да Глыбочыцка
Лук’яніўска  
Львоўская Брама
Залаці Варота 






Палац Спорту 
Службовая галінка да Хрэшчатык
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Клоўска
Пэчэрска
Дружбы Народзіў
Выдубычы BSicon BAHN.svg  BSicon BAHN.svg  +аў
Тэлычка
Паўднёвы мост праз р. Дняпро
Славутыч
Асакаркы
Пазнякы 
Харкаўская
Вырлыця
Барыспільска
ЦЧ-3 «Харкіўскэ»
Чэрвоні Хуцір
Тупік
Прамыслова
Гарбунова
Дарныцкі вакзал BSicon BAHN.svg
Дарныцка плошча
Браварскі праспект   

Сырэ́ць[1][2] (укр.: Сире́ць, вымаўленне ) — 43-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канчатковая на Сырэцка-Пячэрскай лініі, размешчана пасля станцыі Дарагажычы. Адкрыта 14 кастрычніка 2004 году. Назва - ад гістарычнай мясцовасці горада.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы - сярэдняя і две залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пры стварэнні архітэктурнага вобраза станцыі аўтары выкарысталі шэраг нетыповых для папярэдніх кіеўскіх пілонных станцый прыёмаў. Карнізы над пілонамі былі развіты і пакрытыя перфараванымі металічнымі пласцінамі з асвятленнем. Пілоны і шляхавыя сцены абліцаваныя белым мармурам з стужкамі з квадратнай чырвонай смальты розных адценняў, якая ўзмоцняе візуальны кантраст з падлогай выканана з светла-шэрага паліраванага граніту і габра. У месцах прымыкання пілонаў да падлогі зроблены пераход з лякальных гранітных дэталяў.

Вось цэнтральнай залы выдзелена двума светлавымі вертыкалямі, створанымі калонамі з нержавеючай сталі ў тарцы на фоне вялікага пано з смальты. З процілеглага боку цэнтральнай залы ў эскалаторны нахіл накіраваны зенітныя ліхтары наземнага вестыбюля.

Маецца адзін наземны вестыбюль, злучаны са станцыяй чатырохстужачнымі аднамаршавымі эскалатарамі вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода.

Першы паверх вестыбюля займае пасажырская зона з касамі, на другім размешчаны тэхналагічныя памяшкання метрапалітэна. Паблізу станцыі размешчана аднайменная чыгуначная платформа прыгарадных цягнікоў і Сырецкий лесапарк.

Недахопы станцыі[правіць | правіць зыходнік]

Адна з праблем - няўдалае размяшчэнне станцыі. Вакол выхаду з метро амаль няма жылых дамоў, затое ёсць вялікі, непапулярны сярод кіяўлян дэндрапарк. Побач са станцыяй размешчаны прыпынак гарадской электрычкі Сырэць.

Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:

ст. «Чырвоны хутар» - 06:00 Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:

ст. «Чырвоны хутар» - 23:52

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйная назва станцыі - «Сырэць», аднак на схемах ў вагонах цягнікоў яна працяглы час пазначалася праектным назвай «Сырэцкая» (укр.: «Сире́цька»). (руск.)
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]