Клясціцкае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клясціцкае
Каардынаты: 55°53′28″ пн. ш. 28°35′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Віцебская вобласць, Расонскі раён
Вышыня над узроўнем мора 129 м
Даўжыня 12 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 1,25 км²
Аб'ём 0,00252 км³
Даўжыня берагавой лініі 11,05 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Плошча вадазбору 1089 км²
Упадаюць Нішча, Люці
Выцякаюць Нішча
Год напаўнення 1959
Клясціцкае (Беларусь)
Клясціцкае
Клясціцкае
Клясціцкае (Віцебская вобласць)
Клясціцкае
Клясціцкае

Кля́сціцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на захад ад гарадскога пасёлка Расоны, каля аграгарадка Клясціцы.

Створана ў 1959 годзе на рацэ Нішча ў энергетычных мэтах (Клясціцкая ГЭС). Плошча паверхні 1,25 км². Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 2 м. Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Аб’ём вады 2,52 млн м³. Плошча вадазбору 1089 км². Берагавая лінія даўжынёй 11,05 км моцна парэзаная. Берагі параслі лесам; вышыня іх у вярхоўі да 5 м, каля плаціны да 10—15 м. Дно выслана пяском і слаба заіленае. Ёсць дробныя астравы. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны складае 226,8 млн м³.

На паўночным усходзе ў вадасховішча ўпадае рака Люці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]