Клётнае
Выгляд
Клётнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,3 м |
Даўжыня | 0,77 км |
Шырыня | 0,47 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | 0,00015 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,26 км |
Найбольшая глыбіня | 2,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 22 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Клётнае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 47 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Уладзіміраўка.
Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,47 км. Найбольшая глыбіня 2,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб’ём вады ў возеры 0,15 млн. м³. Плошча вадазбору 22 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На поўначы ўпадае ручай з возера Грыбна, на поўдні выцякае ручай у возера Обалінец[1][2]. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай расліннасцю.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- ↑ Клётнае возера Архівавана 7 лютага 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клётнае возера Архівавана 7 лютага 2013.