Обалінец
Обалінец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,68 км |
Шырыня | 0,27 км |
Плошча | 0,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,67 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,5 км² |
Упадаюць | пратока |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
О́балінец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна, за 46 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, на поўдзень ад возера Клётнае і вёскі Уладзіміраўка.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва балцкага паходжання. Аснова «Обал-» паўтараецца ў назве возера Обаль, праз якое цячэ рака Обаль, крыху на ўсходзе ад возера Обалінец. Назва Обалінец відавочна звязаная з назвамі Обаль, але возера крыху на аддаленні.
Адпачатная балцкая форма назваў тыпу «Обаль» — *Abalis, яна ж у іншым месцы дала назвы праточным азёрам Аболе і Абалікшты (сілкуюць водамі раку Дзісну), рацэ Абалянцы.
Корань Ab- такі самы, як у латышскіх гідронімах тыпу Abula, Abuls, Abava[1]. Ад індаеўрапейскага ab-, якім пазначаліся рачныя, цякучыя воды[2]. Яго фанетычны варыянт ap- даў заходнябалцкае прускае ape «рака», а варыянт up- — усходнябалцкае літоўскае upė[3]. Ад іх — назвы рэк Вопь на Верхнім Падняпроўі, Упа на Верхнім Павоччы. «Звонкі» варыянт ub- даў назву прыпяцкай ракі Убарць.
Індаеўрапейскім ab-, з усімі яго варыянтамі, пазначалася, як мяркуецца, вада як актыўная сіла і нават воднае боства, а *uedor- — вада як матэрыял[4]. Другі корань у балцкай гідраніміі ў назвах тыпу Удага, Водзьга, пруск. *Vadanga, літ. Vedega, Vada[5]. Магчыма, гэтае размежаванне адбівалася і ў сакральных практыках з водамі ў старажытных балтаў, але сляды гэтага згубленыя.
Корань Ab- асабліва папулярны на Падзвінні, як у ніжнім цячэнні Дзвіны ў Латвіі[6], так і ў сярэднім — на поўначы цяперашняй Беларусі. Воды з азёраў Аболі і Абалікшты цякуць у дзвінскі прыток Дзісну. Воды з азёраў Абстэрна і Набіста (абедзве назвы ад асновы *Ab-ist-) цякуць у дзвінскую раку Вята. Таго ж паходжання і назва ракі Обеста (на цяперашнім расійска-ўкраінскім памежжы, паміж Курскам і Чарнігавам).
Семантыка ўсіх гэтых назваў звязаная з цячэннем рэк, праточнасцю азёраў. Назвы плыткіх рэк і праточных азёраў таксама ўтвараліся ад балцкага кораня žod- / žad- (як Жодзень ці Жадунь).
Назва возера Обалінец значыць «Праточнае (возера)». Гэта пацвярджаецца і гідраграфічна (уцякае пратока з Клётнага возера, выцякае ручай у раку Свіна).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м. Берагавая лінія звілістая. У паўночнай частцы ў Обалінец упадае пратока з возера Клётнае, у паўднёвай выцякае ручай у раку Свіна.
Зноскі
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 534—535.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 41.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
- ↑ Karulis K. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 1087—1088
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 175.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озер Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)