Кова (прыток Ангары)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кова
руск.: Кова
Kova.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 452 км
Плошча басейна 11 700 км²
Басейн Ангара → Енісей → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады каля 45[1] м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Іркуцкая вобласць, Чунскі раён
 · Каардынаты 56°47′01″ пн. ш. 100°14′05″ у. д.HGЯO
Вусце Ангара
 · Месцазнаходжанне за 526 км ад вусця
 · Каардынаты 58°17′45″ пн. ш. 100°18′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край
Кова (прыток Ангары) (Іркуцкая вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Кова на Вікісховішчы

Ко́ва (руск.: Ко́ва[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 452[2] км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае каля 45[1] м³/с (каля 50 м³/с у вусці[3]). Аб’ём сцёку 1,578[3] км³/год. Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач уздоўж Ковінскай грады. Упадае ў Ангару за 526 км ад яе вусця[2]. Рэльеф большай часткі басейна ракі сярэднягорны. Ніжняя частка басейна затопленая ў выніку будаўніцтва Багучанскага вадасховішча. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая.

Прытокі Ковы: Гардзеева, 1-я Зілінда, 2-я Зілінда, Алмазай, Верхні Бумбей, Ніжні Бумбей, Пітой, Тырма, Бумбейка, Захарава, Зёда, Тыкша, Нірунда, Дзёда, Тумаша, Пруда, Чана, Аракан, Чыкілея, Шуян, Капканіда, Муньба, Чэкарма, Джылінжыга і іншыя рэкі і ручаі[2].

У басейне ракі каля 160[3] азёраў, у тым ліку, возера Кузнецкае[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 595. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Река Кова // Государственный водный реестр РФ(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Иванов В. В. Кова // Научно-популярная энциклопедия «Вод России»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кова // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 595. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).