Контаўты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Контаўты — шляхецкі род, прадстаўнікі якога ў XV ст. займалі ў Жамойці ўплывовае становішча. Мікалай (Контаўт) упамінаецца як стараста жамойцкі ў 1436—1441 гадах. Меў вялікі аўтарытэт сярод жамойцкіх баяр у пачатку праўлення вялікага князя Казіміра (1440—1492). Пасля ўмацавання ўлады апошняга жамойцкім старастам прызначаны Кезгайла Валімунтавіч, але Мікалай (Контаўт) захаваў уплывовае становішча і быў памочнікам пры Кезгайле. Ян, сын Мікалая (Контаўта), пры заключэнні шлюбу з Ядвігай, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімонтавіча, атрымаў ад вялікага князя Аляксандра Ягелончыка маёнткі Паюр’е, Крожы (Кельмы) і Цітавяны. У канцы XV ст. Ян памёр бяздзетным, яго ўдава Ядвіга выйшла замуж за Станіслава Барташавіча Мантоўтавіча, перадаўшы яму ў якасці вена (з дазволу вялікага князя) маёнткі мужа, пры ўмове, што іх частка пяройдзе да пляменніка Яна Контаўтавіча — Мікалая Шэмета. Маёнткі Контаўтаў з цягам часу перайшлі ў валоданне інш. родаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]