Перайсці да зместу

Цітавяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Цітавяны
літ.: Tytuvėnai
55°36′ пн. ш. 23°12′ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Шаўляйскі
Раён Кяльмскі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1500
Вышыня цэнтра 84 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼1 774 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 687
Паштовы індэкс LT-86061
Паказаць/схаваць карты


Цітавяны (Літва)
Цітавяны
Цітавяны


Мапа

Цітавя́ны[2], таксама Цітувенай (літ.: Tytuvėnai, жам. Samogitian: Tītovienā) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Кельмскага раёна Шавельскага павета. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Упершыню Цітавяны (ст.-бел.: Титовяны[3]) згадваюцца ў 1500 годзе. У XVII стагоддзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яго загада ў 1633 годзе быў пабудаваны касцёл і кляштар, у які былі запрошаны бернардынцы з Вільні. У XVIII стагоддзі касцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі дададзены элементы барока.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цітавяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

У наваколлі вядзецца здабыча торфу.

ГодКолькасць
2001 2 848 [1]
2002 2 825 [1]
2003 2 785 [1]
2004 2 724 [1]
2005 2 671 [1]
2006 2 616 [1]
ГодКолькасць
2007 2 551 [1]
2008 2 514 [1]
2009 2 470 [1]
2010 2 408 [1]
2011 2 309 [1]
2012 2 256 [1]
ГодКолькасць
2013 2 190 [1]
2014 2 139 [1]
2015 2 084 [1]
2016 2 034 [1]
2017 2 012 [4]
2018 1 926 [5]
ГодКолькасць
2019 1 890 [6]
2020 1 841 [6]
2021 1 850 [1]
2022 1 798 [6]
2023 1 774 [1]
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
  3. ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 309—310. — 390 с.
  4. ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  6. 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.