Космас ТБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Космас ТБ
Тып сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1993
Размяшчэнне Мінск, вул. Чырвоная, 6
Галіна тэлекамунікацыі
Прадукцыя тэлебачанне, перадача дадзеных
Дэвіз Тэлебачанне для ўсёй сям’і
Сайт cosmostv.by

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Космас ТБ» (СТАА «Космас ТБ») — аператар эфірна-кабельнага тэлебачання ў Беларусі. Падае паслугі шырокапалоснага доступу да Інтэрнэту. Генеральны дырэктар Вадзім Зайцаў, былы старшыня КДБ Беларусі (2008—2012). 50% аператара належыць расійскай групе кампаній «Акадо», а астатнія 50% знаходзіцца ў беларускай дзяржавы[1].

Уласнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сузаснавальнікамі прадпрыемства выступаюць з беларускага боку ўнітарнае прадпрыемства «Рэспубліканскі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр», з брытанскага боку «International Telcell, Inc», уладальнікам якой з’яўляецца тэлекамунікацыйны холдынг «Рэнова Мэдыя».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Была зарэгістравана 23 снежня 1993 года ў Дзяржаўным камітэце па знешніх эканамічных сувязях Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1996 года прадпрыемства аказвае жыхарам Мінска паслугі шматканальнага эфірнага тэлебачання (MMDS).

У жніўні 2000 года прадпрыемства атрымала дазвол на будаўніцтва ў г. Мінску шматканальных сетак кабельнага тэлебачання (СКТ). Першымі магчымасць праглядаць тэлеканалы кабельнай сеткі атрымалі жыхары мікрараёнаў: Сухарава, Варанянскага-Жукоўскага-Магілёўская, Захад, Красны Бор, Кунцаўшчына, Малінаўка.

На працягу 2002 года кампанія атрымала ліцэнзію на будаўніцтва сеткі перадачы звестак Інтэрнэт. Высакахуткасны доступ у Інтэрнэт ажыццяўляецца па сетцы кабельнага тэлебачання.

Да свайго 15-годдзя «Космас ТБ» пачаў вяшчанне тэлеканалаў у лічбавым фармаце.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час у сетцы кабельнага тэлебачання «Космас ТБ» транслюецца 46 тэлевізійных каналаў. Шэраг каналаў ідзе са стэрэафанічным гукавым суправаджэннем. Паслугамі шматканальнага кабельнага тэлебачання карыстаецца каля 100 тысяч сем’яў горада Мінска.

Паслугі «Космас ТБ» даступны больш чым ў 300 тысячах кватэр у сталічных мікрараёнах: Зялёны Луг, Уручча, Паўднёва-Захад, Серабранка, Масюкоўшчына, Шабаны, Захад, Красны Бор, Малінаўка, Кунцаўшчына, Сухарава і іншых.

Паслугі шырокапалоснага доступу[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер да доступу ў Інтэрнэт па сетцы «Космас ТБ» падлучана звыш за 40 тысяч абанентаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]