Коты (прэфектура)
Прэфектура Коты на карце Японіі Карта прэфектуры Коты | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Сікоку |
Востраў | Сікоку |
Каардынаты | 33°26′ пн. ш. 133°26′ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Коты |
ISO 3166-2:JP | JP-39 |
Статыстыка | |
Плошча | 7 105,16 км² (13-я) |
% вады | 0,2 % |
Насельніцтва | (на 31 мая 2010) |
Усяго | 771 473 чалавека (45-я) |
Шчыльнасць | 108,58 чал./км² |
Паветаў | 6 |
Муніцыпалітэтаў | 34 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Крыптамерыя (Cryptomeria japonica) |
Кветка | Васкаўніца чырвоная (Myrica rubra) |
Птушка | Піта-німфа (Pitta nympha) |
Рыба | Паласаты тунец (Katsuwonus pelamis) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Дайдзіра Хасімота |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Коты (яп.: 高知県 Ко:ты-кэн, літар. «Высокія веды») — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Сікоку на востраве Сікоку. Плошча прэфектуры складае 7 105,16 км²,[1] насельніцтва — 771 473 чалавека (31 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 108,58 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Коты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова гэта была правінцыя Тоса. У перыяд Сэнгоку кантралявалася рознымі кланамі. Самураі з Тосы ў канцы перыяду Эда актыўна ўдзельнічалі ў звяржэнні сёгуната Такугава. Цяперашнюю назву прэфектура атрымала ў 1871 годзе, а межы — у 1880 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прэфектура мяжуе на паўночным усходзе з прэфектурай Такусіма, на поўдні з прэфектурай Эхімэ. Тэрыторыя прэфектуры галоўным чынам гарыстая, але маюцца некалькі невялікіх раўнінных зон уздоўж рэк.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У прэфектуры Коты размешчана 11 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і 6 сёлаў).
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Спіс гарадоў прэфектуры:
|
Паветы
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Эмблема прэфектуры была абрана 15 красавіка 1953 года[3]. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але ў яго якасці звычайна выкарыстоўваюць белую эмблему на фоне колеру бардо. Маскотам прэфектуры стаў Курасіо-кун, названы па цёплым марскім цячэнні Курасіо[4].
Кветка прэфектуры абралі 22 сакавіка 1954, ім стала васкоўніца чырвоная. Дрэвам 12 верасня 1966 абралі крыптамерыю, птушкай — піта-німфу (10 мая 1964), а рыбай — паласатага тунца (21 чэрвеня 1988)[3].
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 住民基本台帳人口移動 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Коты (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Коты. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ а б 全国知事会ホームページ (яп.) . National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
- ↑ Kuroshio-kun (англ.). Kochi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коты
- Афіцыйны сайт прэфектуры Коты Архівавана 9 жніўня 2013.
- КОТИ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Коты (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 高知県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Коты. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 高知県内市町村 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Коты. Праверана 23 ліпеня 2010.