Ямагата (прэфектура)
![]() Прэфектура Ямагата на карце Японіі Карта прэфектуры Ямагата | |
| Размяшчэнне | |
|---|---|
| Краіна | Японія |
| Рэгіён | Тахоку |
| Востраў | Хонсю |
| Каардынаты | 38°14′26″ пн. ш. 140°21′48″ у. д.HGЯO |
| Інфармацыя | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ямагата |
| ISO 3166-2:JP | JP-06 |
| Статыстыка | |
| Плошча | 9 323,46 км² (12-я) |
| % вады | 0,02 % |
| Насельніцтва | (на 1 чэрвеня 2010) |
| Усяго | 1 170 562 чалавека (33-я) |
| Шчыльнасць | 125,55 чал./км² |
| Паветаў | 8 |
| Муніцыпалітэтаў | 35 |
| Сімволіка | |
|
Сцяг прэфектуры |
|
|
Эмблема прэфектуры |
|
| Дрэва | Вішня (Prunus) |
| Кветка | Сафлор фарбавальны (Carthamus tinctorius) |
| Птушка | Мандарынка (Aix galericulata) |
| Рыба | Сіма (Oncorhynchus masou) |
| Жывёла | Японскі серау (Capricornis crispus) |
| Адміністрацыя | |
| Губернатар | Міэка Ёсімура |
| Афіцыйны сайт (яп.) | |
Ямагата (яп.: 山形県 Ямагата-кэн, літар. «у форме гары») — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Тахоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 9 323,46 км²,[1] насельніцтва — 1 170 562 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 125,55 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагата.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе на поўначы з прэфектурай Акіта, на ўсходзе з прэфектурай Міягі, на поўдні з прэфектурамі Фукусіма і Ніігата. На захадзе знаходзіцца Японскае мора. Вялікая частка тэрыторыі — гарыстая. На ўсходзе з сервера на поўдзень раскінуліся горы Оў, горы Дэва і Асахі праходзяць уздоўж заходняга ўзбярэжжа. Буйная рака Магамігава цячэ на поўнач паміж горнымі масівамі, а затым зварочваючы на захад і ўпадае ў Японскае мора недалёка ад Сакаты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З'яўлялася часткай правінцыі Дэва, да канца перыяду Хэян патрапіла пад уладу сям'і Фудзівара. Доўгі час была падзелена на некалькі ўладанняў, сучасную форму і назву атрымала ў 1876 годзе пасля рэстаўрацыі Мэйдзі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У прэфектуры Ямагата размешчана 13 гарадоў і 8 паветаў (19 пасёлкаў і тры сёлы).
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Спіс гарадоў прэфектуры:
|
Паветы
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Эмблема прэфектуры была зацверджана 21 жніўня 1967 года. На ёй намаляваны тры трохвугольнікі, якія ўяўляюць горы прэфектуры. Вострыя канцы трохвугольнікаў сімвалізуюць рост і развіццё прэфектуры. Сцяг прэфектуры стварылі 26 сакавіка 1963 года[3].
31 сакавіка 1982 гады былі зацверджаны кветка, дрэва, птушка і жывёла прэфектуры: сафлор фарбавальны, вішня, мандарынка і японскі серау. У сакавіку 1992 года рыбай прэфектуры абралі сіму[3].
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 山形県の人口と世帯数(月報)(推計)について (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Ямагата (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Ямагата. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ а б Symbols of Yamagata Prefecture (англ.)(недаступная спасылка). Yamagata Prefecture Government. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 17 чэрвеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ямагата- Афіцыйны сайт
- ЯМАГАТА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Ямагата (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 山形県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Ямагата. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 山形県内市町村 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Ямагата. Праверана 23 ліпеня 2010.
