Нара (прэфектура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нара
яп.: 奈良県
Сцяг[d] Герб
Сцяг[d] Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Shōgo Arai[d]
Насельніцтва
Шчыльнасць
Плошча
  • 3 691,09 км²
Нара на карце
Часавы пояс UTC+9 і Japan Standard Time[d]
Код ISO 3166-2 JP-29
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Нара на Вікісховішчы

Нара[3] — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кансай. Цэнтр прэфектуры — горад Нара. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Ямата. Плошча прэфектуры — 3691,09 км², насельніцтва — 1 377 583 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 373,22 чал./км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прэфектура Нара размешчана на ўсходзе Заходняй Японіі, у паўднёва-цэнтральнай частцы рэгіёну Кансай. Паўночныя раёны Нары раўнінныя, а паўднёвыя — гарыстыя. У адрозненне ад большасці японскіх прэфектур, яна не мае выхаду да мора або акіяну.

Тэрыторыя Нары адпавядае гістарычнай правінцыі Ямата. Менавіта тут зарадзілася японская дзяржаўнасць і японскі імператарскі род, менавіта адсюль распаўсюджваліся мацерыковыя будызм і канфуцыянства. У Нары захавалася шмат помнікаў даўніны, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іх самымі вядомымі з’яўляюцца будысцкія помнікі ў раёне Хору-дзі і гістарычныя помнікі старажытнага горада Нара. Сімваламі Нары з’яўляюцца 30-метровая статуя Буды Вайрачаны і дзікая сакура гор мясцовасці Ёсіна.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 推計人口調査/奈良県公式ホームページ Праверана 29 кастрычніка 2019.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.  — карта Японіі