Міягі (прэфектура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міягі
яп.: 宮城県
Краіна
Гімн: Kagayaku Kyōdo[d][1] і Miyagi Kenminka[d][2]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1871[5]
Кіраўнік Yoshihiro Murai[d]
Насельніцтва
Плошча
Міягі на карце
Часавы пояс UTC+9
Код ISO 3166-2 JP-04
Афіцыйны сайт(яп.) 
Commons-logo.svg Міягі на Вікісховішчы

Міягі[7] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку, на востраве Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сэндай. Плошча прэфектуры — 7285,77 км² , насельніцтва — 2 328 157 чалавек (31 ліпеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 319,55 чал./км².

Прэфектура Міягі размешчана на паўночным усходзе Японскага архіпелага, на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. На поўначы мяжуе з прэфектурай Іватэ, на поўдні — з прэфектурай Фукусіма, а на захадзе і паўночным захадзе, па лініі гор Оу, мяжуе з прэфектурамі Ямагата і Акіта.

Гістарычна землі прэфектуры Міягі складалі паўднёвую частку правінцыі Муцу. У старажытнасці яе засялялі плямёны эмісі, асіміляваныя японцамі ў 12 стагоддзі. На працягу 17 — 19 стагоддзя землі прэфектуры кантраляваліся удзельным княствам Сэндай. Яно ваявала на баку антыўрадавых сіл падчас грамадзянскай вайны 1868—1869 гг. У выніку, прэфектура, утвораная на землях надзелу, атрымала назву Міягі, а не Сэндай, па назве старадаўняй воласці Міягі.

Каля 50 % насельніцтва прэфектуры пражывае ў Сэндай або яго ваколіцах — гарадах Тагадзё, Наторы, Іванума.

Зноскі