Ямагуты (прэфектура)
![]() Прэфектура Ямагуты на карце Японіі Карта прэфектуры Ямагуты | |
| Размяшчэнне | |
|---|---|
| Краіна | Японія |
| Рэгіён | Цюгоку |
| Востраў | Хонсю |
| Каардынаты | 34°04′ пн. ш. 131°30′ у. д.HGЯO |
| Інфармацыя | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ямагуты |
| ISO 3166-2:JP | JP-35 |
| Статыстыка | |
| Плошча | 6 114,09 км² (22-я) |
| % вады | 2,6 % |
| Насельніцтва | (на 1 кастрычніка 2012) |
| Усяго | 1 431 294 чалавека (25-я) |
| Шчыльнасць | 234,1 чал./км² |
| Паветаў | 4 |
| Муніцыпалітэтаў | 19 |
| Сімволіка | |
|
Сцяг прэфектуры |
|
|
Эмблема прэфектуры |
|
| Дрэва | Хвоя чырвоная японская (Pinus densiflora) |
| Кветка | нацудайдай (Citrus natsudaidai) |
| Птушка | Чорны журавель (Grus monacha) |
| Рыба | Фугу (Takifugu rubripes) |
| Жывёла | Плямісты алень (Cervus nippon) |
| Адміністрацыя | |
| Губернатар | Сэкінары Ніі |
| Афіцыйны сайт (яп.) | |
Ямагуты (яп.: 山口県 Ямагуты-кэн)[1] — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 6 114,09 км²,[2] насельніцтва — 1 431 294 чалавека (1 кастрычніка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 234,1 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагуты. Самы буйны горад прэфектуры — Сіманасекі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У мінулым на тэрыторыі прэфектуры Ямагуты размяшчаліся правінцыі Нагата і Суо. Прэфектура была часткай земляў роду Моры ў перыяд Сэнгоку. Пасля адкрыцця Японіі камандорам Мэцью Перы, роды з Нагата адыгралі ключавую ролю ў падзенні сёгуната Такугава і новага імперскага ўрада.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У прэфектуры Ямагуты размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (6 пасёлкаў).
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Спіс гарадоў прэфектуры:
|
Паветы
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі па паветах:
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Эмблема і сцяг прэфектуры былі прыняты 3 верасня 1962 года. Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных іерогліфаў «яма» (яп.: 山) і «гуты» (яп.: 口) і сімвалізуе сабой птушку, якая ўздымаецца да сонца[4].
Кветкай прэфектуры 22 сакавіка 1954 гады абралі кветкі цытруса нацудайдай. Дрэвам абралі чырвоную японскую хвою (14 верасня 1966), птушкай — чорнага жураўля (13 кастрычніка 1964), а жывёлам — плямістага аленя (13 кастрычніка 1964). Рыбай прэфектуры стала фугу (26 жніўня 1989)[4].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 282. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 人口移動統計調査 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Ямагуты (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Ямагуты. Праверана 26 кастрычніка 2012.
- 1 2 やまぐちのシンボル (яп.)(недаступная спасылка). Yamaguchi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 17 чэрвеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ямагуты- Афіцыйны сайт Архівавана 18 красавіка 2009. (яп.)
- ЯМАГУТИ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Ямагуты (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 山口県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Ямагуты. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 山口県内市町 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Ямагуты. Праверана 23 ліпеня 2010.
