Хакайда (прэфектура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прэфектура Хакайда
яп.: 北海道
Размяшчэнне прэфектуры Хакайда
Прэфектура Хакайда на карце Японіі Карта прэфектуры Хакайда
Карта прэфектуры Хакайда
Размяшчэнне
Краіна Японія
Востраў Хакайда
Каардынаты 43°04′ пн. ш. 141°54′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Сапара
ISO 3166-2:JP JP-01
Статыстыка
Плошча 83 456,64 км² (1-я)
     % вады 6,4 %
Насельніцтва (на 31 сакавіка 2010)
     Усяго 5 520 883 чал. (7-я)
     Шчыльнасць 66,2 чал./км²
Паветаў 68
Муніцыпалітэтаў 180
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Аянская елка
Кветка Ружа маршчыністая (Rosa rugosa)
Птушка Японскі журавель
Адміністрацыя
Губернатар Харумі Такахасі
Афіцыйны сайт(яп.) 

Хакайда[1] (яп.: 北海道 Хокайдо?, «губернатарства паўночнага мора») — прэфектура Японіі, размешчаная на аднайменным востраве Хакайда, другім па велічыні востраве Японіі, і бліжэйшых малых астравах. Самая паўночная з 47 прэфектур. Праліў Цугару аддзяляе Хакайда ад Хонсю, хоць гэтыя два вострава звязаны чыгуначным тунэлем Сэйкан. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сапара.

Кароткія звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Хакайда — найбуйнейшая і самая паўночная прэфектура Японіі. Плошча гэтай адміністрацыйнай адзінкі займае 22 % ад плошчы краіны. Гэта адзіная адміністрацыйная адзінка Японіі найвышэйшага ўзроўню, якая мае выхад да Ахоцкага мора. Яна размешчана ў стратэгічна важным рэгіёне. Праз Хакайда пралягае карацейшы шлях з Японіі ў Расію і ЗША. У адрозненне ад астатняй часткі Японскага архіпелага, клімат прэфектуры ўмерана халодны, падобны на клімат Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кліматычныя асаблівасці Хакайда абумовілі адрозненні яе фаўны і флоры ад астатняй краіны. Дзякуючы таму, што працэс асваення тэрыторыі прэфектуры пачаўся адносна позна, яна захавала першародныя ландшафты. Некаторыя з іх, такія як Сірэтока, адносяцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Японіі Хакайда слаба заселены. Каля 33 % усяго насельніцтва прэфектуры прыпадае на прэфектурны цэнтр Сапара.

Хакайда — радзіма народа айнаў. З часоў палеаліту яны вялі традыцыйны паляўніча-збіральніцкі лад жыцця. Японцы з’явіліся на востраве ў Сярэднявеччы. Яны звалі гэты туземны народ «эдзо», а іх краіну — «Зямлёй эдзо» (яп.: 蝦夷地, えぞち?). На працягу перыяду Эда (16031868) японскія перасяленцы пражывалі толькі на поўдні Хакайда і наведвалі паўночныя раёны пераважна для гандлю з айнамі. Паселішча каланістаў кантралявала аўтаномнае княства Мацумаэ. З пачатку 19 стагоддзя востраў перайшоў пад прамую ўладу цэнтральнага японскага ўрада з-за небяспекі каланізацыі рэгіёна рускімі. Урад арганізаваў мноства экспедыцый для вывучэння Хакайда і прылеглых тэрыторый. У 1869 годзе, па прапанове Мацууры Такэсіра, востраў Мацумаэ пераназвалі ў «Шлях у паўночныя моры» — Хакайда[2]. З другой паловы 19 стагоддзя пачалося актыўнае асваенне поўначы, і японскае насельніцтва перавысіла туземнае айнскае. На востраве было створана Ведамства асваення, якое пасля пераназвалі ў губернатарства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя прэфектуры Хакайда адрозніваецца ад гісторыі астатняй Японіі, гэтак жа як гісторыя прэфектуры Акінавы. У адрозненне ад Хонсю, Сікоку і Кюсю, на Хакайда і прылеглых астравах на працягу 6 тысячагоддзя да н.э. — 13 стагоддзя існавала пераемнасць культур. Аўтахтонная культура дзёмон знайшла сваё развіццё ў пост-дзёмонскай культуры. Напачатку нашай эры яна трансфармавалася ў культуру Сацумон, носьбітамі якой былі прота-айны. У 13 стагоддзі на аснове гэтай культуры ўзнікла культура айнаў.

Першыя японцы з’явіліся на Хакайда ў 12 стагоддзі. Яны прыбылі з паўднёвага вострава Хонсю. Падчас канфрантацыі з айнамі японцы ўсталявалі ўладу на поўдні вострава. У 17 стагоддзі яны аформілі свае ўладанні ў аўтаномнае княства Мацумаэ, якое залежала ад цэнтральнага японскага ўрада — сёгуната Такугава. Гэты хан вёў гандаль з айнамі.

Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі 1869 года ўся тэрыторыя Хакайда і прылеглыя астравы сталі аб’ектамі каланізацыі японцаў. Раёны, размешчаныя бліжэй да асноўных японскіх астравоў, асвойваліся сялянамі, рамеснікамі і збяднелымі самураямі. Аддаленыя землі служылі месцам ссылкі па ўзоры расійскай Сібіры ці брытанскай Аўстраліі. Япанізацыя Хакайда была завершана ў сярэдзіне 20 стагоддзя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Хакайда размешчаны ў паўночнай частцы Японіі, побач з Расіяй, абмываецца водамі Японскага мора, Ахоцкага мора і Ціхім акіянам. У цэнтры вострава шмат гор і вулканічных плато, з усіх бакоў вострава маюцца прыбярэжныя раўніны.

Урадавая юрысдыкцыя Хакайда складаецца з некалькі меншых астравоў, у тым ліку Рысіры, Акусіры і Рэбун.

Сейсмічная актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як і астатняя частка Японіі, Хакайда з’яўляецца сейсмічна актыўным. Акрамя шматлікіх землетрасенняў, наступныя вулканы ўсё яшчэ лічаць актыўнымі (прынамсі адно вывяржэнне з 1850 года):

Нацыянальныя паркі[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Хакайда захавалася яшчэ шмат некранутых лясоў, у тым ліку:

Нацыянальныя паркі
Нацыянальны парк Сірэтока 知床
Нацыянальны парк Акан 阿寒
Нацыянальны парк Кусіра Сіцугэн 釧路湿原
Нацыянальны парк Дайсэцузан 大雪山
Нацыянальны парк Сікоцу-Тоя 支笏洞爺
Нацыянальны парк Рысіры-Рэбун-Сарабэцу 利尻礼文サロベツ

Акруга[правіць | правіць зыходнік]

Прэфектура Хакайда падзелена на 14 акруг:

Буйныя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Самы вялікі горад Хакайда — сталіца, Сапара. Буйныя гарады Хакадатэ на поўдні і Асахікава ў цэнтральным рэгіёне. Іншыя буйныя населеныя пункты ўключаюць Кусіра, Абіхіра, Івамідзава, Кітамі, Абасіры і Немура.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Даныя перапісаў насельніцтва Японіі на працягу 1920—2005 гг[3].

1920 2359183
1925 2498679
1930 2812335
1935 3068282
1940 3272718
1945 3518389
1947 3852821
1950 4295567
1955 4773087
1960 5039206
1965 5171800
1970 5184287
1975 5338206
1980 5575989
1985 5679439
1990 5643647
1995 5692321
2000 5683062
2005 5627737

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Адзіная сувязь Хакайда з астатняй часткай Японіі — тунэль Сэйкан. Большасць падарожнікаў на востраў прыбывае паветраным транспартам: галоўны аэрапорт — Новы Тытасэ ў Тытасэ, на поўдні ад Сапара. Да Хакайда можна дабрацца таксама і на пароме з Сэндая, Ніігаты і некаторых іншых гарадоў, паромы з Токіа перавозяць толькі грузы.

У Хакайда даволі развітая чыгуначная сетка (гл. Hokkaido Railway Company), але да шматлікіх гарадоў можна дабрацца толькі па аўтадарозе.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Хакайда маецца 37 універсітэтаў (7 нацыянальных, 5 мясцовых і 25 прыватных), 34 каледжа і 5 тэхналагічных каледжаў (4 нацыянальных і 1 мясцовы).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Сірэтока — адзіны помнік Сусветнай спадчыны на Хакайда

Зноскі

  1. Напісанне Хакайда паводле БЭ у 18 т. Т.18, кн.1. — С. 282.
  2. Гісторыя народа айну і іх сучаснае становішча — Сахалінская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка
  3. Даныя Службы статыстыкі Японіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]