Краснабродскі
Пасёлак гарадскога тыпу
Краснабродскі
|
Краснабродскі[2] (руск.: Краснобро́дский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кемераўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснабродскай гарадской акругі. Насельніцтва — 11 715 чал. (2017). Пасёлак размешчаны ў вярхоўях р. Ускат (прыток Томі), за 178 км на поўдзень ад Кемерава, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Трудармейская (на лініі Новакузнецк — Артышта). Паселішча Каменны Брод паўстала на беразе ракі Крывы Ускат ў сярэдзіне 20-х гг. XIX стагоддзя. З 1931 г. сяло афіцыйна пачало называцца Красны Брод. У 1953 годзе статус пасёлка гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кемераўскай вобласці