Тайга (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Тайга (руск.: Тайга) — горад (з 1925) у Расіі у складзе Кемераўскай вобласці. Насельніцтва 24,7 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1898 годзе. Горад размешчаны ў Кузнецкай катлавіне, за 119 км ад Кемерава. Буйны чыгуначны вузел Транссібірскай магістралі, пачатак лініі Тайга—Белы Яр. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту, лёгкай і харчовай прамысловасці. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Васільевіч Лакціёнаў (нар. 1937) — спецыяліст у галіне горнага машынабудавання.
- Іна Уладзіміраўна Макарава — расійская актрыса