Краснаполле (Расонскі раён)
Аграгарадок
Краснаполле
| ||||||||||||||||||||
Краснапо́лле[1] (трансліт.: Krasnapollie, руск.: Краснополье) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснапольскага сельсавета.
Знаходзіцца за 34 км у кірунку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 155 км ад Віцебска, на рацэ Дрыса[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1931—1954 гадах цэнтр Старадворскага сельсавета. З 1966 года цэнтр Краснапольскага сельсавета.
У 2008 годзе вёска пераўтворана ў аграгарадок, у склад увайшлі вёскі Зарэчча, Слабада, Карпіна[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Брацкая магіла савецкіх воінаў.
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Маёнтак Краснаполь на беразе Дрысы згадваецца ў апавяданні «Успаміны пра наведванне роднага краю» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Паводле паданняў, запісаных Баршчэўскім, там яшчэ за паганскімі часамі жыў князь Бой, што выславіўся на Белай Русі як магутны асілак. Ён меў моцных сабак з імёнамі Стары і Гаўры, што маглі перамагчы ў баі мядзведзя і часта ратавалі свайго гаспадара. Калі сабакі памерлі ад старасці, ім былі прызначаны ўрачыстыя дні, і дагэтуль людзі ў той мясцовасці спраўляюць тое свята раз на год — перад Сёмухаю.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 458. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- ↑ а б Дзяржкартгеацэнтр(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 458. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснаполле (Расонскі раён)