Крывавы салют

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Крывавы салют» — назва, якую беларускія СМІ далі трагедыі, якая адбылася падчас святкавання дня незалежнасці Беларусі 3 ліпеня 2019 года ў Мінску, калі некалькі чалавек было паранена і 1 загінуў ад выбухаў салюту[1].

Ход падзеяў[правіць | правіць зыходнік]

У 22:00 3 ліпеня 2019 года з некалькіх пляцовак на ўскраінах Мінска пачалі страляць святочны артылерыйскі салют. У сацыяльных сетках пачаліся з’яўляцца паведамленні відавочцаў, што выбухі адбываюцца надта нізка. Такія праблемы адбыліся ў мікрараёнах Уручча, дзе стралялі з ваеннага гарадка, Чыжоўка, дзе агонь вялі з пляцоўкі побач з Чыжоўскімі могілкамі і ў раёне Парка Перамогі. У апошнім выпадку некалькі снарадаў разарваліся нізка ў раёне вуліцы Чарвякова, дзе выбухамі выбіла вокны ў некалькіх дамах, і ў раёне вуліцы Даўмана, дзе асколкамі было паранена 11 чалавек. У ноч на 4 ліпеня было афіцыйна пацверджана, што адна з параненых жанчын памерла[2][3].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

СКБ распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 463 (Парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных[4]) і ўсталяваў, што прычынай трагедыі з’явілася нізкая якасць выкарыстаных зарадаў расійскай вытворчасці[5]. 4 ліпеня 2019 года пастаўшчыкі зарадаў былі затрыманыя, але сваю віну не прызналі[6].

4 сакавіка 2020 г. на сайце Следчага камітэту былі апублікаваны вынікі расследавання: "У ходзе следства ўстаноўлена, што напярэдадні правядзення салюту супрацоўнікі Мінскай ваеннай камендатуры выявілі неадпаведнасць большай частцы піратэхнічных вырабаў калібра 195 мм, што прызначаліся для святочнага салюту, нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі. Закупленая раней у расійскай кампаніі піратэхніка мела брак, дапушчаны на прадпрыемстве-вытворцы. Так, дыяметр (калібр) вырабаў перавышаў норму, што не дазваляла ажыццявіць іх зараджанне ў ствалы салютных установак у штатным парадку, яны падлягалі безумоўнай адбракоўцы і не маглі бяспечна выкарыстоўвацца пры правядзенні салюту. Па ўзгадненні з камендатурай для выпраўленні на месцы выяўленых дэфектаў і замены бракаваных вырабаў у Мінск прыбылі два інжынера прадпрыемства-вытворцы.

У працэсе зараджання салютных установак феерверачныя вырабамі названыя асобы разам з камандзірам роты Мінскай ваеннай камендатуры дапрацоўвалі іх шляхам унясення зменаў (памяншэнне дыяметра шляхам механічнага ўздзеяння), якія не прадугледжаны кіраўніцтвам па эксплуатацыі, нарматыўнай і тэхнічнай дакументацыяй. Такія змены прыводзілі вырабы ў небяспечны для выкарыстання стан, што пацвярджаецца вынікамі экспертных даследаванняў і следчага эксперыменту...

З прычыны дапушчаных парушэнняў пры правядзенні салюту адбыліся няштатныя сітуацыі: выбухі вырабаў на нізкай вышыні і ў ствалах марцір, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, яшчэ адзінаццаць пацярпелі. Шкода маёмасці фізічных і юрыдычных асоб нанесена на агульную суму звыш 740 тысяч беларускіх рублёў[7]."

Выноўнымі па версіі следства былі прызнаныя 2 інжынеры з кампаніі, якая пастаўляла піратэхніку, і камандзір мінскай роты ваеннай камендатуры[8]. Галоўны інжэнер кампаніі «Піра-Рос», якая пастаўляла зарады, Андрэй Інкін заявіў, што прывядзенне зарадаў у патрэбную форму супрацоўнікамі кампаніі не супярэчыць нарматыўна-тэхнічным дакументам кампаніі, што раней такое ўжо паспяхова рабілі і што выбракоўка зарадаў знаходзілася ў кампетэнцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, бо купленая піратэхніка была ўжо ўласнасцю Міністэрства і магла пашкодзіцца з-за няправільнага захоўвання ці транспартыроўкі[9]. 2 красавіка 2020 г. у Маскоўскім раёне Мінска пачаўся суд над абвінавачанымі[10].

Рэакцыя СМІ, грамадства і дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Першымі на падзеі адрэагавалі блогеры і недзяржаўныя СМІ[11][12][13]. Дзяржаўныя мас-медыя пэўны час маўчалі пра гэту праблему і толькі пазней таксама пацвердзілі факт трагедыі.

6 ліпеня 2019 года адбылося пахаванне ахвяры трагедыі Наталлі Максімчук, на якое прыйшлі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і вайскоўцы[14]. Мінгарвыканкам абяцаў выплаціць кампенсацыі розных памераў сям’і загінулай і пацярпелым[15].

Зноскі

  1. Раней такую назву Наша Ніва дала выбуху ў Мінску ў 2008 годзе Крывавы салют // Наша Ніва, 04.07.2008
  2. Крывавы салют 3 ліпеня ў Менску. Як разьвіваліся падзеі // Радыё Свабода
  3. Жанчына загінула, 10 чалавек параненыя падчас салюту ў Менску. ФОТА, ВІДЭА // Радыё Свабода
  4. паведамленне Telegram канала Следчага камітэту РБ
  5. А. Дашчынскі, А.Літвінава Нядбайнасьць ці дывэрсія? Вайсковыя экспэрты і піратэхнік пра прычыны выбухаў на салюце 3 ліпеня // Радыё Свабода
  6. Крывавы салют ў Менску: затрыманыя расейцы не прызнаюць віны //Белсат
  7. Завершено расследование уголовного дела о взрывах во время салюта 3 июля в Минске // Сайт Следственного комитета РБ
  8. Дело о взрыве во время салюта 3 июля. Среди обвиняемых — командир роты Минской военной комендатуры // TUT.BY
  9. «Наши ребята не заряжали установки». Российская компания рассказала свою версию ЧП на салюте // TUT.BY
  10. Суд по делу "кровавого салюта" начался в Минске // Euroradio.fm
  11. паведамленне Telegram канала NEXTA
  12. Крывавы салют 3 ліпеня ў Менску. Як разьвіваліся падзеі // Радыё Свабода
  13. Юры Дракахруст NEXTA і Быкоўскі пра «крывавы салют» // Радыё Свабода
  14. В Минске простились с погибшей во время салюта 3 июля. Были и власти, и военные // TUT.BY
  15. Минские власти выплатят компенсации семье погибшей и пострадавшим во время салюта 3 июля // TUT.BY