Крынічная вуліца (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крынічная вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 400 м
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Крынічная Надзеі (трансліт.: vulica Kryničnaja, руск.: Криничная улица[1]) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы. Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад вуліцы Маладзёжнай (фактычна гэта ўжо мясцовая дарога, якая спалучае Наваполацк з Экіманню і Полацкам) у бок берага ракі да вуліцы Прыбярэжнай.

Працягласць вуліцы складае 400 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. На процілеглым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца вёска Чарнешчына. Гэта самая паўднёвая вуліца Наваполацка, якая бліжэй за іншыя знаходзіцца да Полацка.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2015 г. № 81 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Новополоцка» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі