Крыстафер Марла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыстафер Марла
Christopher Marlowe
Christopher Marlowe.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

26 лютага 1564

Месца нараджэння:

Кентэрберы

Дата смерці:

30 мая 1593

Месца смерці:

Дэптфард

Грамадзянства:

Flag of England.svg Каралеўства Англія

Альма-матар:

Corpus Christi College[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, перакладчык, драматург

Мова твораў:

англійская мова[1]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кры́стафер Марла (англ.: Christopher Marlowe; 26 лютага 1564, Кентэрберы30 мая 1593, Дэптфард) — англійскі паэт, перакладчык і драматург лізавецінскае эпохі, адзін з найвыбітнейшых папярэднікаў Шэкспіра. Марла быў незвычайнай асобай, доказам чаму быў не толькі яго яскравы паэтычны талент, але і прыналежнасць да філасофскага кружка У. Рэйлі, члены якога, відаць, веравызнавалі даволі нетрадыцыйныя для свайго часу погляды, ставячы пад сумнёў несмяротнасць чалавечай душы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марла нарадзіўся 16 лютага 1564 г. у Кентэрберы, у сям'і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрберыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў Кембрыджы. Скончыў Каледж Цела Хрыстова ў Кембрыджскім універсітэце, стаўшы бакалаўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы Ф. Уолсінгема — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім, відаць, і тлумачыць шмат вольнасцей у яго паводзінах яшчэ падчас вучобы ў Кембрыджы. Так ён здолеў безтурботна пакінуць Кембрыдж, як тое было з лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто не ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сайшло яму з рук відаць не без заступства ўплывовых асоб Лондана. Як сцвярджаюць многія даследчыкі біяграфіі англійскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагоддзяў таемнай вайны» па заданню Уолсінгема Марла выконваў нейкую таемную місыю ў Еўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасці англійскага каталіцкага падполля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралеву Элізабеты I.

Выданне «Трагічная гісторыя жыцця і смерці доктара Фаўста» Крыстафера Марла

Пазней Крыстафер Марла пераехаў у Лондан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драматургаў «Універсітэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты Д. Лілі, Т. Неш, Р. Грын, Дж. Піл і Т. Лодж. Тады ж была пастаўлена яго першая трагедыя «Тамерлан вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок У. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, не быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзнерскія абрады. У маі 1593 года ў Лондане адбыліся хваляванні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фландрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лонданскай літаратурнай багемы. Былі здзейсненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга Томаса Кіда. Пасярод яго папераў былі выяўлены зацемкі, якія змяшчалі ерэтычныя выказванні: доказы атэізма, адмаўленне Боскай сутнасці Хрыста, насьмешкі над яго цудамі. Кід, зняволены ў турму, паказаў, што паперы належылі Марла і засталіся ад іх сумеснае працы над п'есай два гады таму. Быў альбо не быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 мая 1593 г. паэта, які гасціў у свайго член Томаса Уолсінгема (кузена Фрэнсіса Уолсінгема) ў маёнтку Скелберы (Кент), выклікалі на паседжанне Тайнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета дагэтуль, пакуль не будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]