Крысціна Хайноўска-Ліскевіч
Крысціна Хайноўска-Ліскевіч | |
---|---|
польск.: Kryscina Chojnowska-Liskiewich | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | Варшава, Польшча |
Дата смерці | 12 чэрвеня 2021[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Муж | Wacław Liskiewicz[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціна Хайноўска-Ліскевіч (польск.: Krystyna Chojnowska-Liskiewicz; 16 ліпеня 1936, Варшава) — польская яхтсменка і інжынер-суднабудаўнік. Першая жанчына, якая здзейсніла кругасветнае падарожжа ў адзіночку на паруснай яхце[2][3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крысціна Хайноўска нарадзілася ў Варшаве ў 1936 годзе, а пасля вайны разам з сям’ёй пераехала ў Аструду ў паўночнай Польшчы. З 1953 г. жыла ў Гданьску. Вучылася ў Гданьскім політэхнічным інстытуце, затым была канструктарам судоў на Гданьскай суднаверфі. Там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам[5].
Пачала займацца парусным спортам ва ўзросце 16 гадоў. У 1960 годзе яна стала штурманам, у 1966 годзе — капітанам, атрымаўшы ліцэнзію на кіраванне паруснымі яхтамі. Як капітан яна здзейсніла 21 акіянскі і марскі круіз, у тым ліку тры з чыста жаночым экіпажам. Некалькі круізаў здзейсніла разам з мужам, які таксама захапляўся парусным спортам.
Яна стала вядомая як першая жанчына, у адзіночку абышэдшая зямны шар на паруснай яхце. Падарожжа на яхце «Mazurek» пачалося 28 сакавіка 1976 года ў горадзе Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канары. Праз Брыджтаўн (Барбадас), Бальбоа, Таіохае і Таіці яна прыплыла ў Сіднэй, дзе яхта ўстала на рамонт[6]. Пасля працягу падарожжа праз порт Дарвіна яна сур’ёзна захварэла і была дастаўлена ад Портленд-Роўдса на самалёце ў Кэрнс. Тым не менш, яна працягнула падарожжа, і 2 снежня 1977 года дасягнула Мазамбикскага праліва. У канчатковым рахунку, прайшоўшы 31 166 марскіх міль і праз 401 дзён, 21 красавіка 1978 года яна дасягнула канчатковай мэты падарожжа ў Лас-Пальмас. Яе дасягненне было занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса.
Зноскі
- ↑ https://podroze.onet.pl/ciekawe/zmarla-krystyna-chojnowska-liskiewicz-zeglarka-historia-rejsu-dookola-swiata/xn82k95
- ↑ List Of Solo Circumnavigators Архівавана 16 мая 2018., from the Joshua Slocum Society International
- ↑ Solo Oceans Sailing & Racing from solocircumnavigation.com
- ↑ Joyon’s strength and skill shatters two solo records Архівавана 22 лютага 2006., from Telegraph Sport
- ↑ Stocznia jachtowsa im. J. Conrada Korzeniowskiego gedanopedia.pl(польск.)
- ↑ Z historii pollskiego jachtingu^ Krystyna Chojnowska-Liskiewicz tawernaskipperow.pl 07.03.2011 (польск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Polnische Entdecker, Herausgeber: Polnisches Ministerium für Auswärtige Angelegenheiten, ISBN 83-89175-51-7, Seite 55 ff.