Крэветкі
Jump to navigation
Jump to search
Крэветкі | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Крэветка Macrobrachium nipponense | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Caridea Dana, 1852 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Крэве́ткі сапраўдныя (Caridea) — падатрад беспазваночных жывёл атрада дзесяціногіх ракападобных.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня 2—30 см. Брушка значна даўжэйшае за галавагрудзі. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Некаторыя крэветкі мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.
Раздзельнаполыя.
Промысел і развядзенне[правіць | правіць зыходнік]
Аб'екты промыслу і развядзення. Некаторыя ядомыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гігіняк Ю. Р. Крэветкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Хмялёва Н. М. Крэветкі //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Креветки (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі