Перайсці да зместу

Крэпасць Белаградчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Белаградчык /Калета
балг.: Белоградчик / Калето
43°37′24″ пн. ш. 22°40′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Белаградчык
Стан гістарычны музей
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крэпасць Белаградчык (балг.: Белоградчишска крепост), таксама вядомая як Калета (балг.: kaleto), ад турэцк.: kale — «крэпасць» — старажытная крэпасць, размешчаная на паўночным схіле Балканскіх гор у Балгарыі на паўночным захадзе ад горада Белаградчык  (руск.); галоўная культурная і гістарычная каштоўнасць Белаградчыка разам са скаламі[1]. З'яўляецца адной з тых крэпасцяў Балгарыі, якія добра захаваліся да нашых дзён, і помнікам культуры Балгарыі.

Таўшчыня муроў крэпасці складае 2 м каля асновы, вышыня — 12 м. Тры асобна ўмацаваныя часткі злучаны адна з другой пасрэдствам брам. Плошча крэпасці — 10210 м². Пазней крэпасць была рэканструявана і цяпер належыць кіраўніцтву гістарычнага музея.

Крэпасць была закладзена і пабудавана яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Скалы, якія там знаходзіліся, былі добрай натуральнай абаронай, таму муры былі пабудаваны ў асноўным на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе. Вышыня крэпасці дасягала ў асобных месцах 70 м. Сама крэпасць была толькі назіральным пунктам, а не абарончым збудаваннем. У XIV стагоддзі цар Іван Срацімір пашырыў крэпасць, дабудаваўшы некалькі вежаў і муроў перад масівамі скал. Падчас яго праўлення Белаградчык стала важнейшай цытадэллю Балгарыі, саступаючы па памерам і важнасці толькі крэпасці Баба Віда ў горадзе Відзін, балгарскай сталіцы тых часоў.

У 1396 годзе туркі захапілі крэпасць і не толькі адбудавалі яе нанава, але і ўзмацнілі гарнізон для падаўлення паўстанняў. У пачатку XIX стагоддзя крэпасць зноў перабудавалі, дадаўшы некалькі турэцкіх і еўрапейскіх архітэктурных элементаў і запрасіўшы для рэканструкцыі французскіх і італьянскіх іжынераў. У 1850 годзе крэпасць сыграла важную роль у падаўленні антытурэцкага паўстання ў Балгарыі, а апошні раз выкарыстоўвалася ў 1885 годзе падчас сербска-балгарскай вайны. Сёння Белаградчык з'яўляецца музеем-крэпасцю.

Зноскі

  1. Beogradchik Attractions. Праверана December 9, 2014.(недаступная спасылка)