Ксерафілы
Ксерафілы, сухалюбы (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φιλέω — люблю) — тып экстрэмафілаў, арганізмы якія жывуць ва ўмовах вельмі нізкай вільготнасці, і не пераносяць высокую вільготнасць.
Гэтыя арганізмы здольныя пераносіць высокую сухасць паветра ў спалучэнні з высокай тэмпературай. У іх добра развіты механізмы рэгуляцыі воднага абмену і прыстасавання да захавання вады ў арганізме. Многія з іх для падтрымання жыццядзейнасці прыстасаваліся выкарыстоўваць метабалічную ваду, якая ўтвараецца за кошт акіслення ліпідаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 543. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).