Ціхаходкі
Ціхаходкі | |||||||||||||||||
![]() Ціхаходка з класа Eutardigrada, даўжыня цела ўсяго 200 мікрон | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Tardigrada Spallanzani, 1777 | |||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Ціхаходкі (Tardigrada) — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да членістаногіх. Экстрэмафілы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела 0,1—1,2 мм у даўжыню, кароткае. У будове спалучаюць рысы кольчатых чарвей і членістаногіх. Галава не адасоблена, маецца 4 пары нячленістых шышкападобных ног з 2—9 кіпцюркамі на канцы. Рухаюцца павольна (адсюль назва). Покрыва з кутыкулай.
Стрававальная сістэма пачынаецца ротавай паражнінай з парай вострых штылетаў для праколвання клеткавых абалонак багавіння, імхоў, дробных жывёл, сокамі якіх ціхаходкі жывяцца; маецца пара слінных залоз і ў задняй частцы два выпінанні, якія часам параўноўваныя з мальпігіевымі сасудамі. Стрававальны тракт — прамая трубка ўздоўж цела. Дыханне скурнае. Нервовая сістэма — надглотачны ганглій і брушны нервовы ланцужок, мускулатура — з асобных пучкоў гладкіх цягліц.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з мелавога перыяду. Жывуць у прэсных вадаёмах, вільготных глебах, імхах і інш. Наземныя ціхаходкі здольныя да анабіёзу.
Упершыню гэта жывёла была апісана ў 1773 г. нямецкім пастарам І. А. Гецэ як kleiner Wasserbär (маленькі вадзяны мядзведзь). У 1777 г. італьянскі вучоны Ладзара Спаланцані даў ім назву il tardigrado, ціхаходкі, латынізаванай формай з’яўляецца назва Tardigrada (з 1840).
У цяперашні час адрозніваюцца сотні відаў. На Беларусі найбольш адзначаецца ціхаходка вялікая (Macrobiotus hufelandi).
Размнажэнне
[правіць | правіць зыходнік]Разнаполыя. Самцы ціхаходак драбнейшыя за самак і сустракаюцца рэдка, таму магчымы партэнагенез, гэта значыць размнажэнне самак без апладнення. Падчас перыяду размнажэння ў самкі спее ад 1 да 30 яец. Апладненне ўнутранае або знешняе, калі самец адкладае сперму на сценку яец. У адных відаў яйцы адкладаюцца ў грунт, у мох або ваду, у іншых — у скінутай пры ліньцы скуры. Развіццё прамое, маладая ціхаходка адрозніваецца ад дарослай толькі меншымі памерамі.
Цягавітасць
[правіць | правіць зыходнік]Ціхаходкі прыцягнулі ўвагу ўжо першых даследчыкаў сваёй дзіўнай цягавітасцю. Пры надыходзе неспрыяльных умоў яны здольныя на гады уваходзіць у стан анабіёзу; а пры наступе спрыяльных умоў даволі хутка ажываць. Выжываюць ціхаходкі ў асноўным за кошт т. зв. ангідрабіёза, высушвання. Пры высыханні яны ўцягваюць у цела канечнасці, памяншаюцца ў аб’ёме і прымаюць форму бочачкі. Паверхня пакрываецца васковай абалонкай, якая перашкаджае выпарэнню. Пры анабіёзе іх метабалізм падае да 0,01 %, а ўтрыманне вады здольна даходзіць да 1 % ад нармальнага. У стане анабіёзу ціхаходкі вытрымліваюць неверагодныя нагрузкі.
- Тэмпература. Вытрымліваюць знаходжанне на працягу 20 месяцаў у вадкім паветры пры −193 °C, васьмігадзіннае астуджэнне вадкім геліем да −271 °C; нагрэў да 60—65 °C на працягу 10 гадзін і да 100 °C на працягу гадзіны.
- Іянізавальнае выпраменьванне ў 570 000 рэнтгенаў забівае прыкладна 50 % апрамяняйваемых ціхаходак. Для чалавека смяротная доза радыяцыі складае ўсяго 500 рэнтгенаў.
- Атмасфера: ажывае пасля паўгадзіннага знаходжання ў вакууме. Даволі доўга могуць знаходзіцца ў атмасферы серавадароду, вуглякіслага газу.
- Ціск: Пры эксперыменце японскіх біяфізікаў ціхаходак, якія «спалі», змяшчалі ў герметычны пластыкавы кантэйнер і апускалі яго ў запоўненую вадой камеру высокага ціску, паступова давёўшы яго да 600 Мпа (каля 6000 атмасфер), што амаль у 6 разоў вышэй за ўзровень ціску ў самой нізкай кропцы Марыянскай упадзіны. Пры гэтым усё роўна, які вадкасцю быў запоўнены кантэйнер: вадой ці нетаксічным слабым растваральнікам перфторвугляродаў С8F18, — вынікі па выжывальнасці супадалі.
- Адкрыты космас: Пры эксперыменце шведскіх навукоўцаў, ціхаходак відаў Richtersius coronifer і Milnesium tardigradum падзялілі на тры групы. Адна з іх па прыбыцці на арбіту апынулася ва ўмовах вакууму і была падвергнутая ўздзеянню касмічнай радыяцыі. Іншая група, акрамя гэтага, таксама падвергнулася апрамяненню ультрафіялетам А і В (280—400 нм). Трэцяя група жывёл выпрабавала ўздзеянне поўнага спектру ультрафіялету (116—400 нм). Усе ціхаходкі знаходзіліся ў стане анабіёзу. Пасля 10 дзён, праведзеных у адкрытым космасе, практычна ўсе арганізмы былі высушанымі, але на борце касмічнага апарата ціхаходкі вярнуліся да нармальнага стану. Большасць жывёл, якія падвергліся апрамяненню ультрафіялетам з даўжынёй хвалі 280—400 нм, выжылі і апынуліся здольнымі да ўзнаўлення. Аднак ультрафіялетавае апрамяненне аказала крытычнае ўздзеянне, толькі 12 % жывёл другой групы выжылі, усе яны належалі да віду Milnesium tardigradum. Тым не менш, асобіны, якія выжылі, змаглі даць нармальнае патомства, хоць іх пладавітасць апынулася ніжэй, чым у кантрольнай групы, якая знаходзілася на Зямлі. Усе жывёлы з трэцяй групы загінулі праз некалькі дзён пасля вяртання на Зямлю.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Л. Максімава. Ціхаходкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).