Перайсці да зместу

Ксэракс Беларускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Ксэракс Беларускі»
Тып альманах
Заснавальнік Алесь Аркуш
Выдавец Алесь Аркуш
Рэдактар Вінцэсь Мудроў
Заснавана 1990
Спыненне публікацый 1996
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Ксэ́ракс Белару́скі» — літаратурны альманах, які выдаваўся ў 19901996 гадах у Полацку на беларускай мове. Выйшла 6 нумароў. Выдаўцом часопіса быў Алесь Аркуш, рэдактарам — Вінцэсь Мудроў[1]. У выданні ўпершыню быў надрукаваны артыкул Уладзіміра Арлова «“Совершенно секретно” або Адзін у трох іпастасях»[2].

Першы нумар альманаха быў надрукаваны ў Вільні пры дапамозе Алеся Гуркова[3]. У першым нумары, які распаўсюджваўся праз моладзевыя нацыянальныя суполкі, апублікаваны міні-п’еса абсурду Сяржука Сокалава-Воюша «Раніца рэспублікі», апавяданне Вінцэся Мудрова «Час камара», артыкул Уладзіміра Арлова пра Лаўрэнція Абецэдарскага «“Совершенно секретно” або Адзін у трох іпастасях (нататкі няўдзячнага вучня)», вершы Алеся Аркуша, Валянціны Аксак, Лявона Баршчэўскага[4], тэксты гурта «Мясцовы час». Другі нумар выйшаў у 1991 годзе ў Наваполацкай друкарні, у якім акрамя полацкіх пісьменнікаў апублікавалі свае творы Алег Мінкін і Юрась Шаўцоў. У трэцім нумары альманаха, на вокладцы якога пазначаны знак капірайта выдавецкай суполкі «Полацкае ляда», апублікаваны артыкулы, прысвечаныя новай хвалі беларускіх літаратараў і праблеме рэформы арганізацыі беларускага літаратурнага працэсу. У 1993 годзе часопіс стаў выданнем Таварыства Вольных Літаратараў, чый знак з’явіўся на вокладцы чацвёртага нумара. У 1994 годзе з’явіўся пяты нумар[5]. У 1996 годзе выйшаў шосты нумар альманаха, асаблівасцю якога былі добрае паліграфічнае выкананне і павялічаны аб’ём[6].

Зноскі

  1. «Ксэракс Беларускі» // Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. — Менск: БГАКЦ, 1998. — С. 86.
  2. Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў без Галоўліту // Правінцыя. — 2000. — № 1—2.
  3. Беларускі непадцэнзурны друк. Каталёг пэрыядычных ды працяглых выданьняў 1989-90 гадоў // Наша Ніва. — 2 сьнежня 1996. — № 35 (73). — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021.
  4. Алесь Аркуш.. Друкарскія таямніцы: Споўнілася 10 гадоў з часу выданьня “Ксэраксу Беларускага”. Наша Ніва (2 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 30 ліпеня 2021.
  5. Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 26.
  6. Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 27.