Кубак Святой Ядвігі з Навагрудка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубак Святой Ядвігі з Навагрудка

Кубак Святой Ядвігі[en] з Навагрудка — унікальны артэфакт, знойдзены пры раскопках на Малым замку ў Навагрудку пад кіраўніцтвам Ф. Д. Гурэвіч. Знаходзіцца на сталым захоўванні ў сховішчы Эрмітажа.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кубак выкарыстоўваўся падчас каранацый і прызначаўся піцця. Агулам вядома 14 такіх кубкаў. Падобныя пасудзіны захоўваюцца ў саборах і музеях Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі пад нямецкай назвай Hedwigsglaser. Брытанскі музей лічыць кубкі гэтага тыпу аднымі са 100 найважнейшых твораў агульначалавечай матэрыяльнай культуры. На думку Ю. Л. Шчапавай, толькі навагрудскі кубак з'яўляецца сапраўднай сярэдневяковай знаходкай, а астатнія «кубкі Ядвігі» — падражанні зробленыя ў XVII—XVIII ст. Аскепкі спаянага дымчатага шкла з Малага Замка, дазваляюць думаць, што на вакольным горадзе Навагрудка мог быць яшчэ адзін «келіх Ядвігі»[1].

Таксама ёсць думка, што кубак быў падарункам Міндоўгу ад візантыйскага імператара на яго каранацыю[крыніца?].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, гэтыя кубкі належалі жонцы герцага Сілезіі Ядвізе, пазней кананізаванай, і вада ў іх ператваралася ў віно. Даследчыкі кубкаў гэтага тыпу звязваюць іх з'яўленне ў Еўропе з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Атонам II.

Значная колькасць падражанняў XVII—XVIII ст., на думку Ю. Л. Шчапавай, можа сведчыць пра завоз вялікай партыі гэтага посуду ў Сярэднявеччы з Канстанцінопаля, на што паказвае вялікая колькасць металічныў апраў «кубкаў Ядвігі» мяжы XIII-XIV і XIV ст. Магчыма, кубкі былі сярод здабычы крыжакоў. Зыходзяцы з таго, што навагрудскі кубак аказаўся ў пабудове 2-й паловы XII ст., найверагодней, уся партыя была вывезена падчас 2-га крыжовага походу (1147-1149), калі крыжакі двойчы рабавалі візантыйскую сталіцу. Такім чынам, адзін ці некалькі кубкаў праз Заходнюю Еўропу i Польшчу трапіў у Навагрудак.[2]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Навагрудскі кубак — тоўстасценная пасудзіна з дымчатага шкла, дэкараваная разьбой i шліфоўкай[2]. На сценах выразаны фігуры льва, грыфона і дрэва жыцця. Знойдзены разбітым, некаторых частак бракуе.

Зноскі

  1. Щапова, 1976, с. 213—214. Фрагмент яшчэ аднаго «келіха Ядвігі» XII ст. знойдзены пры раскопках палаца ў Вудзе (Венгрыя) — Hell-Gyurky K. The use of glass in medіeval Hungary // JGS. 1986. 28. P. 71., fіg. 2.;
  2. а б Гуревич, 1981.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуревич Ф. Д. Древний Новогрудок. -- Л.: Наука, 1981. -- 159 с. ил., 1 схема.
  • Щапова. Ю. Л. О резном бокале из Новогрудка // Средневековая Русь. — М., 1976. -- С. 209–215.