Кубак памяці Кей Сюзан па снукеры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кубак памяці Кей Сюзан
Год заснавання: 2011
Арэна: Паўднёва-заходняя акадэмія снукера
Горад: Глостэр
Краіна: Англія
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £100,400 (2013)
Рэкорды
Апошні чэмпіён: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален

Найвышэйшая серыя: 145:

Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (2011)

Апошні турнір
Кубак памяці Кей Сюзан 2013

Кубак памяці Кей Сюзан (англ.: Kay Suzanne Memorial Cup) або Трафей памяці Кей Сюзан (англ.: Kay Suzanne Memorial Trophy) — былы прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2011 годзе і заўсёды праходзіў у паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія.

У 2013 годзе турнір праходзіў на працягу чатырох дзён у пачатку лістапада (першы розыгрыш турніру праходзіў у пачатку кастрычніка), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат кубку памяці Кей Сюзан уключаў у сябе тры кваліфікацыйныя раунды, якія праходзілі ў першы дзень турніру і ў якіх маглі прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2011 і 2012 гадах праходзіла толькі па два кваліфікацыйныя раунды). У асноўную стадыю трапляла 128 снукерыстаў, якія гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Пераможцам першага розыгрышу турніру стаў Роні О'Саліван, а турнір 2012 года застаўся за Джонам Хігінсам. Пераможцам апошняга спаборніцтва ў 2013 годзе стаў Марк Ален з Паўночнай Ірландыі. На трафеі памяці Кей Сюзан 2012 года Курт Мэфлін выканаў серыю ў 145 балаў, якая стала найвышэйшай у гісторыі спаборніцтва.

Шаблон:Кубак памяці Кей Сюзан па снукеры